Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ТРАЦЦЯК Станіслаў Іванавіч

Траццяк Станіслаў Іванавіч (н. 07.12.1950, г. Калінінград, Расія) – вучоны ў галіне транспланталогіі, клетачных біятэхналогій, хірургічнай гепаталогіі. Член-карэспандэнт (2014), доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008).

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны распрацоўцы новых падыходаў да алатрасплантацыі "свежых" алагенных клапанаў сэрца, вывучэнню магчымасці працяглага захавання ў прасвеце сасудаў і сэрца алагенных і ксенагенных тканін без імунасупрэсіўнай тэрапіі, абгрунтаванню раней нявывучаных заканамернасцяў у транспланталогіі, распрацоўцы прынцыпова новых падыходаў да хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябету, гіпатэрыёзу, гіпапаратэрыёзу з выкарыстаннем клеткавых тэхналогій, распрацоўцы і ўкараненню ў практыку сучасных методык пры лячэнні очаговых паражэнняў печані, дыягностыцы і лячэнні запаленчых захворванняў падстраўнікавай залозы, распрацоўцы метаду лячэння трафічных язваў з выкарыстаннем аўталагічных ствалавых клетак.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 15 патэнтаў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2004) за працу «Новы метад хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябету шляхам ксенатрансплантацыі астраўковых клетак у сасудзістае русла рэцыпіента (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2001).

Асноўныя працы:

  1. Необычная реакция на чужеродные ткани : в 2 ч. Минск, 1992 (в соавт.).
  2. Ксеногенная трансплантация островковых клеток без иммуносупрессивной терапии в лечении инсулинзависимого сахарного диабета // Хирургия. 2005. № 3 (в соавт.).
  3. Surgical treatment of pain in patients with chronic pancreatitis // Hepato-Gastroenterology. 2012. Vol. 59, N 116 (в соавт.).
  4. Использование мезенхимальных стволовых клеток жировой ткани при лечении раневых дефектов кожных покровов в эксперименте // Вес. НАН Беларусі. Сер. бiял. навук. 2014. № 1 (в соавт.).