Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ТУЗІКАЎ Аляксандр Васільевіч

Аляксандр Васільевіч Тузікаў (н. 05.09.1958, г. Полацк, Віцебскай вобл.) – вучоны ў галіне інфарматыкі. Член-карэспандэнт (2014), доктар фізіка-матэматычных навук (2000), прафесар (2005).

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1990) за працу "Камбінаторныя алгарытмы вырашэння задач аптымальнага планавання і праектавання». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002) за цыкл даследаванняў "Распазнаванне і аналіз стахастычных дадзеных і лічбавых малюнкаў". Прэмія НАН Беларусі (2017) за цыкл работ "Камп'ютарны дызайн патэнцыяльных інгібітараў ВІЧ-1, перспектыўных для стварэння супрацьвірусных прэпаратаў новага пакалення".

Аўтар 350 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1990) за працу "Камбінаторныя алгарытмы вырашэння задач аптымальнага планавання і праектавання». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002) за цыкл даследаванняў "распазнаванне і аналіз стахастычных дадзеных і лічбавых малюнкаў". Прэмія НАН Беларусі (2017) за цыкл работ "Камп'ютарны дызайн патэнцыяльных інгібітараў ВІЧ-1, перспектыўных для стварэння супрацьвірусных прэпаратаў новага пакалення".

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2009).

Асноўныя працы:

  1. Computation of volume and surface body moments // Pattern Recognition. 2003. Vol. 36, N 11 (в соавт.).
  2. Evaluation of the symmetry plane in 3D MR brain images // Pattern Recognition Lett. 2003. Vol. 24, N 14 (в соавт.).
  3. SideChain Conformational Changes upon Protein-Protein Association // J. Mol. Biol. 2011. Vol. 408, N 2 (в соавт.).