Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ВАСІЛЕВІЧ Рыгор Аляксеевіч

Рыгор Аляксеевіч Васілевіч (н. 13.02.1955, г. Мінск) – вучоны-прававед. Член-карэспандэнт (2017), доктар юрыдычных навук (1994), прафесар (1998). Ганаровы прафесар Інстытута заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі (2016). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005).

Навуковыя працы ў галіне канстытуцыйнага права, дзяржаўнага кіравання, крымінальнага права, працоўнага права, тэорыі дзяржавы і права, міжнароднага права, правоў чалавека, гісторыі беларускай дзяржавы і права. Удзельнічаў у падрыхтоўцы большасці заканадаўчых актаў, прынятых Вярхоўным Саветам БССР (Рэспублікі Беларусь) у 1989 – 1994. Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі 1994 года. Унёс уклад у развіццё вучэння аб Канстытуцыі, аб канстытуцыяналізацыі галіновага заканадаўства, забеспячэнне яго адпаведнасці агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права, аб верхавенстве канстытуцыйных прынцыпаў і нормаў.

Аўтар больш за 1000 навуковых прац, у тым ліку звыш 100 кніг і манаграфій, больш за 50 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Прэмія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. В.І. Пічэты (2012) за цыкл падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па канстытуцыйным праве.

Асноўныя працы:

  1. Парламент Республики Беларусь: конституционно-правовой аспект. Минск, 1995.
  2. Конституция Республики Беларусь: науч.-практ. комментарий. Минск, 2005.
  3. Белорусское государство на рубеже веков. Минск, 2006.
  4. Правонарушения. Закон. Ответственность. Минск, 2011 (Серия «Юридическое обозрение»).
  5. Административно-деликтное право : учеб. пособие. Минск, 2013 (в соавт.).