Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЯНОВІЧ Леанід Аляксандравіч

Леанід Аляксандравіч Яновіч (н. 04.03.1934, в. Кажушкі, Слуцкага р-на, Мінскай вобл.), матэматык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1992).

Навуковыя даследаванні ў галіне набліжаных метадаў аналізу і вылічальнай матэматыкі. Выканаў шэраг фундаментальных работ па тэорыі квадратурных і кубатурных формул, тэорыі набліжэння функцый і аператараў, развіў метады вылічэння кантынуальных інтэгралаў, лікавыя метады рашэння інтэгральных і інтэгральна-дыферэнцыяльных ураўнанняў, прапанаваў метады колькаснага рашэння некаторых класаў задач фізічнага і тэхнічнага характару. Атрымаў крытэрыі схадзімасці і ацэнкі пагрэшнасці квадратурных, кубатурных, інтэрпаляцыйных працэсаў і іншых набліжаных метадаў. Вырашыў задачу пабудовы формул Чэбышава з сапраўднымі вузламі для некаторых відаў інтэгралаў, шэраг экстрэмальных задач у тэорыі квадратур і інтэрпаліравання аналітычных функцый. Пабудаваў і даследаваў лікавыя метады рашэння ураўнанняў аэрапругкасці з дэтэрмінаванымі і выпадкова абуранымі ядрамі і правай часткай, формулы аператарнага інтерпаліравання ў функцыянальных і агульных лінейных прасторах.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1993 г. за цыкл работ "Набліжаныя метады кантынуальнага інтэгравання". Дзяржаўная прэмія Ўкраіны ў галіне навукі і тэхнікі 2012 г. за цыкл навуковых прац "Дыскрэтныя і функцыянальныя метады тэорыі набліжэння і іх прымяненне".

Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" (1976), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Приближенное вычисление континуальных интегралов по гауссовым мерам. Мн., 1976.
  2. Обобщенный винеровский интеграл и некоторые его приближения. Мн., 1989 (совм. с И.М. Ковальчиком).
  3. Functional Integrals: Approximate Evaluation and Applications. Dardrecht-Boston-London, 1993 (with A.D. Egorov, P.I. Sobolevsky).
  4. Интерполирование операторов. Киев, 2000 (совм. с В.Л. Макаровым, В.В. Хлобыстовым).