Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Афанасьеў А.А.

Член-карэспандэнт АФАНАСЬЕЎ Анатолій Аляксандравіч

Анатолій Аляксандравіч Афанасьеў (н.14.01.1942, с. Малы Узень, Піцерскага р-на Саратаўскай вобл., Расія), фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2012).

Закончыў Саратаўскі дзяржуніверсітэт імя М.Р.Чарнышэўскага (1967). У 1967-1994 гг. аспірант, малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. У 1994-1998 гг. загадчык лабараторыі, з 1998 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2003 г. Першы намеснік Старшыні, з 2006 г. Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы ў галіне нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі. Выканаў тэарэтычныя даследаванні па абарачэнні хвалевага фронту пры чатыроххвалевым змешванні і вымушаным рэзанансным рассейванні, рэзанансным ўзаемадзеянні магутнага лазернага выпраменьвання са шчыльнымі асяроддзямі і перабудоўваемым лазерам на фарбавальніках з размеркаванай адваротнай сувяззю. Прадказаў рэжымы гістэрэзіснага адлюстравання святла ад шчыльнага рэзананснага асяроддзя, якое праяўляе ўнутраную аптычную бістабільнасць, а таксама магчымасць істотнага зніжэння парогавага значэння канстанты дыполь-дыпольных узаемадзеянняў за кошт укладу ў палярызуемасць нерэзанансных пераходаў. Развіў тэорыю прасторава-часавай дынамікі сустрэчных лазерных пучкоў у перыядычна мадуліраваных нелінейных асяроддзях, які паслужыў асновай стварэння вузкапалосных перабудоўваемых лазераў на фарбавальніках пікасекунднага дыяпазону.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2000 г. за даследаванне нелінейна-аптычных з’яў і стварэнне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніц лазернага выпраменьвання.

Аўтар звыш 300 навуковых прац.

Асноўныя працы:
1. Transient Regime of a Dynamic Distributed Feedback Laser: Theory and Numerical Analysis (with P.А.Аpanasevich, М.V.Коrol'kov) // IEEE. 1987. Vol.QE-23, №5. P. 533-538.
2. Multiconical emission at light counterpropagation in a resonant medium (with B.A.Samson) // Phys. Rev. A, 1996. Vol.53. P. 591.
3. Оптические солитоны в плотных резонансных средах (совм. с Р.А.Власовым, А.Г.Черствым) // ЖЭТФ. 2000. Т.117, вып.3. С. 489-495.

Літаратура:
1. Анатолий Александрович Афанасьев (К 65-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. 2007. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі