Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Арцем'еў В.М.

Член-карэспандэнт АРЦЕМ'ЕЎ Валянцін Міхайлавіч

Валянцін Міхайлавіч Арцем’еў (н. 15.05.1934, г. Масква, Расія), вучоны ў галіне тэхнічных навук. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1977).

Закончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча (1956). З 1956 г. выкладчык, старшы навуковы супрацоўнік, намеснік начальніка кафедры, з 1973 г. начальнік кафедры гэтага вучылішча. У 1987-1993 гг. в.а. дырэктара, дырэктар Інстытута прыкладной фізікі АН Беларусі, з 1993 г. загадчык лабараторыі, з 2003 г. галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Навуковыя працы ў галіне статыстычнай дынамікі сістэм аўтаматычнага кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадковымі змяненнямі структуры і прымяніў яе да аабгрунтавання прынцыпаў пабудовы, аналізу і праектавання сістэм упраўлення лятальнымі апаратамі і адаптыўнымі робатамі ва ўмовах змянення характарыстык знешняга асяроддзя.

Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, 1 дапаможніка, 13 вынаходстваў.

Узнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР” ІІІ ступені (1978), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Теория динамических систем со случайными изменениями структуры. Мн.: Вышэйшая школа, 1979.
2. Оптимизация динамических систем со случайной структурой. М.: Наука, 1980 (совм. с И.Е.Казаковым).
3. Локационные системы роботов. Мн.: Вышэйшая школа, 1988.
4. Анализ систем случайной структуры. М.: Наука, 1993 (совм. с И.Е.Казаковым, В.А.Бухалевым).
5. Реконструкция динамических изображений в томографии процессов. Мн.: Изд. центр БГУ, 2004 (совм. с А.О. Наумовым, Г.-Р. Йенишем).

Літаратура:
1. Валентин Михайлович Артемьев (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 2009. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі