Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Багінскі У.Ф.

Член-карэспандэнт БАГІНСКІ Уладзімір Феліксавіч

Уладзімір Феліксавіч Багінскі (н. 02.02.1938, г. Масква), вучоны ў галіне лесазнаўства. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (2005).

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1960). З 1968 г. у Беларускім НДІ лясной гаспадаркі - аспірант, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, загадчык лабараторыі, з 1989 па 1991 г. - намеснік дырэктара па навуковай рабоце. З 1992 па 2006 г. - намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 г. - загадчык лабараторыі інстытута. З 2007 г. прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.

Навуковыя працы прысвечаны выяўленню заканамернасцей узаемаадносін драўняных раслін і навакольнага асяроддзя, унутранай будове, структуры і дынаміцы чыстых і змешаных лясных фітацэнозаў. Змадэляваў аптымальныя параметры чыстых і змешаных лясных фітацэнозаў, заканамернасці іх зрэджвання, уплыў на рост і прадуктыўнасць лясных насаджэнняў кліматычных, глебавых і антрапагенных фактараў. Распрацаваў тыпізацыю структуры антрапагенных дрэвастояў, вызначыў шляхі павышэння іх прадуктыўнасці і ўсталяваў аптымальныя параметры арганізацыі гаспадаркі ў іх. Прапанаваў метады лесаўпарадкавання і вядзення гаспадаркі ў лясах, забруджаных радыёнуклідамі. Распрацаваў новую класіфікацыю лясоў, якая дазваляе аптымізаваць сыравінныя рэсурсы і экалагічныя карыснасці лесу. Укараніў у лесагаспадарчую вытворчасць Беларусі сістэму нарматываў для таксацыі лесу, лесаўпарадкавальнага праектавання і прагнозных разлікаў: аптымальныя ўзросты высечкі лесу, сістэму ацэнкі комплексу лясных рэсурсаў і карыснасцяў лесу, товарызацыі пры лесаўпарадкаванні.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1997 г.

Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій, кніг і вучэбных дапаможнікаў.

Асноўныя працы:
1. Повышение продуктивности лесов. Мн.: Ураджай, 1984.
2. Лесопользование в Беларуси: история современного состояния, прошлое и перспективы. Мн.: Белорусская наука,1996 (совм. с Есимчиком Л.Д.).
3. Основы организации и ведения лесного хозяйства в условиях радиоактивного загрязнения // Лес. Человек. Чернобыль. Основы радиоэкологического лесоводства. Гомель: ИЛ НАН Беларуси, 2005. С.343-383.
4. Комплексная продуктивность земель лесного фонда. Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2007 (в соавт.).

Літаратура:
1. Служение лесу - дело всей жизни // Проблемы лесоведения и лесоводства. Сб. науч. тр. Гомель, 1998.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі