Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Белы А.У.

Член-карэспандэнт БЕЛЫ Аляксей Уладзіміравіч

Аляксей Уладзіміравіч Белы (р.15.05.1950, г. Растоў на Доне, Расія), фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1995).

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава (1973). З 1973 стажор-даследчык, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі, у 1992-2002 гг. начальнік навукова-вытворчага аддзела, у 2002-2004 гг. начальнік упраўлення навукова-інавацыйнай дзейнасці НАН Беларусі, у 2004-2006 гг. намеснік дырэктара Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі, у 2006-2009 гг. намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі, адначасова з 2004 г. загадчык аддзела Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.

Навуковыя даследаванні ў галіне матэрыялазнаўства, фізікі паверхняў, трыбатэхнікі. Унесены значны ўклад у даследаванне фізікі ўзаемадзеяння зараджаных часціц з павярхоўнымі пластамі цвёрдых цел. Распрацаваў новы перспектыўны навуковы напрамак - нізкаэнергетычную іённую імплантацыю пры высокіх шчыльнасцях іённага току. Устанавіў шэраг заканамернасцей структурных ператварэнняў і радыяцыйна-стымуляванай дыфузіі, асноўныя механізмы павышэння фізіка-механічных уласцівасцей матэрыялаў пры апрамяненні іённымі пучкамі высокай шчыльнасці; узаемасувязь параметраў імплантацыі, мікраструктуры і эксплуатацыйных характарыстык паверхняў. Навуковыя распрацоўкі з'явіліся асновай для стварэння новых тэхналогій інжынерыі паверхняў і неабходнага абсталявання, высокатрывалых, зноса- і каразійна-стойкіх матэрыялаў.

Аўтар звыш 230 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 23 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.

Прэмія Ленінскага камсамола 1982 г., Дзяржаўная прэмія БССР 1988, Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А.Капцюга 2002 г.

Узнагароджаны медалём Таварыства металургаў і металафізікаў Францыі (1997).

Асноўныя працы:
1. Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М.: Машиностроение, 1992 (совм. с Г.Д.Карпенко, Н.К.Мышкиным).
2. Ионно-лучевая обработка металлов, сплавов и керамических материалов. Мн., 1998 (совм. с В.А.Кукареко, О.В.Лободаевой, И.И.Тараном, С.К.Шихом).
3. Инженерия поверхностей конструкционных материалов концентрированными потоками ионов азота. Мн., 2007 (совм. с В.А.Кукареко, А.Патеюком).

Літаратура:
1. Алексей Владимирович Белый (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 2010. №2.
2. Алексей Владимирович Белый (К 60-летию со дня рождения) // Трение и износ. 2010. Том 31, №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі