Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

А.В.Більдзюкевіч

Акадэмік БІЛЬДЗЮКЕВІЧ Аляксандр Віктаравіч

Аляксандр Віктаравіч Більдзюкевія (н. 23.06.1956, г. Мінск), хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар хімічных навук (2001), прафесар (2009).

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1978). З 1978 па 1987 г. у НДІ фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1987 г. у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: у 1988-2004 гг. загадчык лабараторыі, з 2004 г. дырэктар інстытута.

Навуковыя працы ў галіне фізічнай хіміі і хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Правёў фундаментальныя даследаванні мембраннага масапераносу і прапанаваў новы падыход да апісання працэсу ультрафільтрацыі, якая ўлічвае фізіка-хімічныя ўзаемадзеянні палімерных мембран з кампанентамі раздзяляльнага раствору. Сфармуляваў і эксперыментальна пацвердзіў агульныя прынцыпы фарміравання порыстых пранікальных структур з выкарыстаннем імерсійнага метаду фармавання. Прапанаваў механізм фарміравання структуры селектыўнага пласта ультрафільтрацыйных мембран, на аснове якога распрацаваны агульныя падыходы і ўніфікаваны тэхналогіі атрымання ультра- і мікрафільтрацыйных мембран з розных палімераў. Распрацаваў навуковыя асновы паверхневай мадыфікацыі ультрафільтрацыйных мембран неіонагеннымі палімерамі і поліэлектралітамі, міжфазнай полікандэнсацыяй поліамінаў разнастайнай будовы хлорангідрыдаў араматычных карбонавых кіслот. Стварыў у Беларусі навукова-тэхнічную базу для развіцця мембранных тэхналогій і арганізаваў вопытна-прамысловую вытворчасць мікра- і ультрафільтрацыйных мембран, мембранных элементаў, прамысловых мембранных установак рознай магутнасці і мэтавага прызначэння. Распрацаваў мембранныя працэсы ачысткі, стэрылізацыі і фракцыяніравання раствораў, біялагічна актыўных рэчываў, перапрацоўкі малочных прадуктаў, асвятлення сокаў і він, ачысткі сцёкавых вод і інш., сучасныя энергаашчадныя тэхналогіі і абсталяванне для водападрыхтоўкі ў вялікай цеплаэнергетыцы, заснаваныя на капілярных мембранах.

Галіновая прэмія Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2002 г.

Аўтар звыш 280 навуковых прац, у т.л. 37 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Асноўныя працы:
1. Взаимодействия в системе мембрана - растворенное вещество при ультрафильтрации (совм. с Солдатовым В.С.) // Массоперенос через биологические и синтетические мембраны. Пущино, 1990.
2. Ультрафильтрация в процессах очистки воды // Журнал ВХО им. Д.И.Менделеева. 1990. №1.
3. Состояние и перспективы разработок в области мембранной технологии // Весцi НАН Беларусi. Сер. хiм. навук. 2004. №4.
4. Получение ультрафильтрационных мембран методом инверсии фаз // Химия и технология новых веществ и материалов. Мн., 2005.
5. Новые реакционноспособные и функциональные полимеры: разработка и внедрение (совм. с Солдатовым В.С.) // Сб. материалов Первого съезда ученых Республики Беларусь. Минск,1-2 ноября 2007 г. Мн., 2007.
6. Мембранные процессы в теплоэнергетике // Главный энергетик. 2008. №7.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі