Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Гістарычная даведка

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка

Т.В.Бірыч

Член-карэспандэнт БІРЫЧ Таццяна Васільеўна

Таццяна Васільеўна Бірыч (11.01.1905, в. Лошніца Барысаўскага р-на Мінскай вобл. - 26.02.1993), афтальмолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар медыцынскіх навук (1948), прафесар (1948). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны ўрач БССР (1948). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1964).

Скончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1928). У 1928-1938 гг. ардынатар, асістэнт, у 1939-1941 гг. дацэнт кафедры Мінскага медыцынскага інстытута. У 1941-1944 гг. дацэнт Саратаўскага медыцынскага інстытута, кансультант, начальнік вочнага аддзялення эвакашпіталя. У 1944-1945 гг. загадчыца кафедры Саратаўскага, у 1945-1985 гг. Мінскага медыцынскіх інстытутаў. З 1948 г. галоўны афтальмолаг Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1963-1967 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета БССР.

Асноўныя навуковыя працы ў галіне аксігенатэрапіі хвароб вачэй, лячэння сухотаў і апёкаў вачэй, выдалення катаракты з дапамогай нізкіх тэмператур, вывучэння кровазліцця ў сятчатку ў нованароджаных пры нармальных і паталагічных родах. Упершыню ў Савецкім Саюзе (1961) ужыла метад крыяхірургіі пры захворваннях вачэй.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій.

Узнагароджана ордэнамі Леніна (1974), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1960), медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Мінска (1987).

Асноўныя працы:
1. Оксигенотерапия в офтальмологии. Мн.: Беларусь, 1972.
2. Изменение глазного дна у новорожденных при нормальных и патологических родах. Мн.: Беларусь, 1975 (совм. с В.Н.Перетицкой).
3. Ожоги глаз. Мн.: Беларусь, 1979.
4. Применение низких температур в офтальмологии. Мн.: Беларусь, 1984.

Літаратура:
1. Татьяна Васильевна Бирич: к 70-летию со дня рождения // Здравоохранение Белоруссии. 1975. №1.
2. Татьяна Васильевна Бирич (К 100-летию со дня рождения (1905-1993 гг.) // Белорусский медицинский журнал. 2005. №1(11).
3. Доктор медицинских наук, профессор Т.В. Бирич: биобиблиогр. указ. Минск: БГМУ, 2005.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка / Да пачатку старонкі