Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Бабкоў У.А.

Член-карэспандэнт БАБКОЎ Уладзімір Андрэевіч

Уладзімір Андрэевіч Бабкоў (н. 22.02.1939, арт. Салтанаўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.), гісторык, палітолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1983). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1963). Працаваў літработнікам, загадчыкам аддзела шэрагу раённых і рэспубліканскіх газет, карэспандэнтам Дзяржкамітэта БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні. У 1969-1990 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ: старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара. З 1991 г. галоўны навуковы супрацоўнік Аддзела інфармацыі па грамадскіх навуках АН Беларусі, у 1992-2002 гг. загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, адначасова з 1993 г. дырэктар Мінскага НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. З 2007 галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўныя працы па праблемах гісторыі, партыйнага будаўніцтва КПСС і КПБ, паліталогіі і рэгіянальнай палітыкі. Даследчык у галіне гісторыі і паліталогіі, у прыватнасці, праблем жыццядзейнасці КПСС і яе складовай часткі КПБ, гісторыі стварэння і функцыянавання ў сучасным беларускім грамадстве іншых палітычных партый і рухаў. Шэраг работ прысвечаны аналізу характару палітычных працэсаў у сучасным беларускім грамадстве, разгляду праблем узаемадзеяння ўлады і насельніцтва, стварэння эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага будаўніцтва; раскрываецца змест беларускай нацыянальнай ідэі і ідэалогіі дзяржавы, даецца навуковы аналіз стану і перспектыў развіцця беларуска-расійскіх адносін.

Аўтар звыш 150 навуковых прац, у тым ліку 14 індывідуальных і калектыўных манаграфій.

Асноўныя працы:
1. Научный подход в партийной работе. М., 1985.
2. Возрождение духа ленинизма. М., 1989.
3. Палiтычныя партыi i грамадска-палiтычныя рухi Беларусi. Мн., 1993.
4. Куда идет Беларусь? Мн., 1994.
5. Технология политики. Мн., 1995.
6. Политология. Мн., 1995.

Літаратура:
1. Уладзімір Андрэевіч Бабкоў (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2009. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі