Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Барадуля В.А.

Член-карэспандэнт БАРАДУЛЯ Валянцін Аляксеевіч

Валянцін Аляксеевіч Барадуля (н. 10.10. 1937, г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл.), цеплаэнергетык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1989).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1959). З 1959 старшы інжынер-канструктар, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену НАН Беларусі. У 1974-1989 гг. намеснік дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя. А.В. Лыкава АН БССР, дырэктар Міжнароднага цэнтра акадэмій навук сацыялістычных краін, адначасова з 1981 загадчык лабараторыі гэтага інстытута, з 1999 г. прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 2005 загадчык аддзялення Інстытута цепла- і масаабмену імя. А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Развіў навуковы напрамак па цепла- і масапераносе ў дысперсных сістэмах тыпу ўзважаны (псеўдаажыжаны, кіпячы, цыркулюючы) пласт. Выканаў комплекс даследаванняў і распрацовак па стварэнні высокаэфектыўных цеплаэнергетычных і хімічных тэхналогій, у тым ліку для экалагічна чыстага спальвання і тэрмічнай перапрацоўкі нізкагатунковых паліваў і іншых мясцовых энергарэсурсаў, якія з'явіліся асновай стварэння шэрагу перспектыўных энергетычных вадагрэйных і паравых аўтаматызаваных кацельных установак для пара- і цеплазабеспячэння цеплавой магутнасцю 0,25-3,0 МВт на розных відах паліва, якія маюць павышаны КПД, меншую металаёмістасць і палепшаныя экалагічныя характарыстыкі.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2002 г. за распрацоўку навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых энергаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для энергетычнага комплексу і іншых галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Прэмія імя акадэміка А.В. Лыкава 2005 г. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за цыкл работ "Цепла-і масаперанос у неаднародных асяроддзях з улікам гідрадынамікі, фазавых і хімічных ператварэнняў".

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 60 вынаходстваў і патэнтаў.

Узнагароджаны медалямі, ганаровым знакам "Вынаходнік СССР" (1987 г.), залатым медалём Беларускай інжынернай акадэміі (2003 г.) за заслугі ў развіцці навукі і тэхнікі.

Асноўныя працы:
1. Математические модели химических реакторов с кипящим слоем. Мн.: Наука и техника, 1976 (совм. с Ю.П. Гупало).
2. Сжигание твердого топлива в псевдоожиженном слое. Мн.: Наука и техника, 1980 (совм. с Л.М. Виноградовым).
3. Гидродинамика и теплообмен в псевдоожиженном слое под давлением. Мн.: Наука и техника, 1982 (совм. с В.Л. Ганжой, В.И. Ковенским).

Літаратура:
1. Валентин Алексеевич Бородуля (К 70-летию со дня рождения) // Изв. НАН Беларуси. Сер. физ.-техн. наук. 2007. №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі