Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Гістарычная даведка

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка

Я.А.Бронштейн

Член-карэспандэнт БРАНШТЭЙН Якаў Анатольевіч

Якаў Анатольевіч Бранштэйн (10.11.1897, г. Бельск, Польшча - 29.10.1937), літаратуразнаўца і крытык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1936). Удзельнік грамадзянскай вайны.

Скончыў 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт (1925). У 1930-1937 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры Акадэміі навук БССР. З 1932 г. прафесар Мінскага педагагічнага інстытута. У 1932-1937 гг. адказны сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. У 1937 г. арыштаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Друкавацца пачаў у 1918 г., як крытык - з 1925 г. Пісаў на беларускай, рускай і габрэйскай мовах. Аўтар артыкулаў па тэарэтычных праблемах літаратуразнаўства, пра творчасць А. Пушкіна, Д. Фурманава, Я. Купалы, Я. Коласа, А. Александровіча, М. Лынькова, Я. Маўра.

Аўтар больш за 30 навуковых і літаратурных прац, у тым ліку 4 манаграфій.

Асноўныя працы:
1. Атака. Минск, 1930.
2. Проблемы ленинского этапа в литературоведении. Минск, 1932.
3. Итоги 15-летней борьбы за марксизм-ленинизм в литературоведении. Минск, 1932.
4. На закрепленных позициях. Минск, 1934.

Літаратура:
1. Возвращенные имена. Мн.: Наука и техника, 1992.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка / Да пачатку старонкі