Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Булыка А.М.

Член-карэспандэнт БУЛЫКА Аляксандр Мікалаевіч

Аляксандр Мікалаевіч Булыка (н.18.03.1935, в. Селішча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), філолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар філалагічных навук (1981), прафесар (1992).

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1959). З 1965 г. малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, з 1984 г. загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Даследуе гісторыю беларускай літаратурнай мовы. Распрацаваў пытанні гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы, старабеларускай фанетыкі, марфалогіі і арфаграфіі, асаблівасці мовы выданняў Ф.Скарыны. Усебакова даследаваў лексічныя запазычанні беларускай мовы, вывучана іх семантыка, этымалогія, словаўтваральная здольнасць, спосабы фанетычнай, марфалагічнай і семантычнай адаптацыі.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у т.л. 10 манаграфій, аўтар і суаўтар 17 слоўнікаў, у т.л. “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” (вып.1-?, 1982-2008).

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 г.

Асноўныя працы:
1. Даўнiя запазычаннi беларускай мовы. Мн.: Навука i тэхнiка, 1972.
2. Лексычныя запазычаннi ў беларускай мове ХVI-ХVIII ст.ст. Мн.: Навука i тэхнiка, 1980.
3. Мова выданняў Скарыны. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990 (сум. з А.І. Жураўскім, У.М. Свяржынскім).
4. Слоўнiк iншамоўных слоў. Т.1-2. Мн.: БелЭН, 1999.

Літаратура:
1. Паляшчук Н.В. Аляксандр Мікалаевіч Булыка (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2005. №1.
2. Паляшчук Н.В., Ярмоленка Э.В. Аляксандр Мікалаевіч Булыка (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2010. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі