Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Бюро Прэзідыума НАН Беларусі

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Органы кіравання / Прэзідыум НАН Беларусі

Чыжык С.А.

Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі
ЧЫЖЫК Сяргей Антонавіч


Сяргей Антонавіч Чыжык (н.28.05.1959, в. Асмолава Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), вучоны ў галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2009), доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2007).

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1980). З 1980 г. у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага НАН Беларусі, з 1999 г. загадчык лабараторыі, з 2002 г. загадчык аддзела. З 2002 г. загадчык лабараторыі, з 2005 г. загадчык аддзялення, з 2007 г. намеснік дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава. З 2008 г. намеснік галоўнага вучонага сакратара, у 2009-2012 гг. галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З лютага 2012 г. намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова загадчык лабараторыі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В.Лыкава НАН Беларусі. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2014 г. N 201 назначаны Першым намеснікам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук. Член рэдкалегій часопісаў “Даклады НАН Беларусі”, “Механіка машын, механізмаў і матэрыялаў”, “Інжынер-механік”.

Навуковыя даследаванні ў галіне трыбамеханікі прэцэзійнага кантакту, фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанаструктурнага матэрыялазнаўства, нанадыягностыкі матэрыялаў метадам атамна-сілавой мікраскапіі. Ім атрыманы асноватворныя заканамернасці фарміравання і функцыянавання прэцызійнага фрыкцыйнага кантакту, распрацаваны статыстычныя мадэлі кантакту шматузроўневых шурпатых паверхняў ва ўмовах эфектыўнага дзеяння паверхневых сіл, якія былі выкарыстаны пры праектаванні рабочых паверхняў у сістэмах магнітнага запісу, мікрапінцэтах і мікра-электрамеханічных сістэмах. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле распрацаваны метады, створаны тэарэтычныя мадэлі і ўнікальнае абсталяванне для комплекснага аналізу паверхняў на нанаўзроўні. Распрацаваны новыя працэдуры ў атамна-сілавой мікраскапіі: латэральна-сілавая спектраскапія, асцыліруючая трыбаметрыя, нанавалачэнне і нанасвідраванне. Распрацаваны тэхналогіі мембранна-капілярнага транспарту, для стварэння зондаў-нанаманіпулятараў на базе вугляродных нанатрубак, кантралюемага фарміравання на вастрыі зонда адзінкавых нанааб’ектаў (часціцы, драты, ніці з нанатрубак), з наступнай ацэнкай іх фізіка-механічных уласцівасцей. Развіваюцца новыя напрамкі – нанатамаграфія прыпаверхневага слою і клетачная нанамеханіка. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выканана распрацоўка і ўпершыню з 1994 г. наладжана вытворчасць айчынных атамна-сілавых мікраскопаў серый “Нанатоп” і “Нанатэстар”, якія выкарыстоўваюцца ў дзясятках навуковых і завадскіх лабараторый Рэспублікі Беларусь, а таксама пастаўляюцца за мяжу.

Аўтар звыш 280 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій і 7 патэнтаў.

Асноўныя працы:
1. Механика дискретного фрикционного контакта. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990 (в соавт.).
2. Атомно-силовая микроскопия в оценке состояния синаптосомальной мембраны. Мн.: Изд. центр БГУ, 2002 (в соавт.).

Літаратура:
1. Плескачевский Ю.М. Путь в микро- и нано- // Путь в науку: Очерки о докторах и профессорах вузов и НИИ Гомельщины. Вып.3. 2006.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Органы кіравання / Прэзідыум НАН Беларусі / Да пачатку старонкі