Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Данілаў А.М.

Член-карэспандэнт ДАНІЛАЎ Аляксандр Мікалаевіч

Аляксандр Мікалаевіч Данілаў (н. 14.05.1955, г. Віцебск), сацыёлаг, палітолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар сацыялагічных навук (1994), прафесар (1997).

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1980). У 1978-1991 гг. сакратар камітэта камсамола інстытута, загадчык аддзела Віцебскага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі, загадчык аддзела, загадчык сацыялагічнай лабараторыі ЦК ЛКСМ Беларусі. У 1991-1994 гг. галоўны спецыяліст (сацыёлаг), загадчык сектара, аддзела Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 1994-2000 гг. загадчык сектара вывучэння грамадскай думкі і прагназавання, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі - начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адначасова ў 1996-2003 гг. намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. У 2000-2003 гг. прафесар, з 2005 г. загадчык кафедры сацыялогіі Белдзяржуніверсітэта. Галоўны рэдактар навукова-тэарэтычнага часопіса "Сацыялогія" (1997). Са студзеня 2003 г. намеснік Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя даследаванні ў галіне тэорыі, метадалогіі і гісторыі сацыялогіі. Аўтар тэарэтыка-метадалагічнай канцэпцыі, якая раскрывае механізм сістэмных трансфармацыйных змен у постсавецкіх краінах, распрацаваў тэарэтычныя перадумовы новага кірунку ў сацыялагічнай навуцы: сацыялогіі трансфармацыйных працэсаў у пераходных грамадствах. Даследаваў ўзаемаадносіны ўлады і грамадства, функцыі палітычнай эліты, сучасныя праблемы палітыкі глабалізацыі і перспектывы развіцця нацыянальнай дзяржавы. Канстытуяваў катэгарыяльную сістэму сацыялогіі ўлады ў дачыненні да сучаснага этапу цывілізацыйнага развіцця. Прапанаваў сацыякультурную мадэль канцэпцыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, прааналізаваў становішча моладзі ва ўмовах пераходу да рынкавых адносін, дынаміку каштоўнасных арыентацый. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі, іншых гуманітарных і сацыяльных навуках, метадалогіі і методыцы сацыялагічных даследаванняў, тэорыі і гісторыі сацыялогіі.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій.

Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за лепшую навуковую працу (1999), стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх вынікаў у сферы прафесійнай дзейнасці (2001).

Асноўныя працы:
1. Переходный процесс и молодежь. Мн., 1993.
2. Переходное общество: проблемы системной трансформации. 2 изд. Мн.: ООО "Харвест", 1998.
3. Власть и общество: поиск новой гармонии. Мн.: Унiверсiтэцкае, 1998.
4. Молодежь кризисных лет: иллюзии и новые надежды. Мн.: ООО "Харвест", 1999.
5. Социология власти: теория и практика глобализма. Мн.: Университетское, 2001.
6. Социология в Белорусском государственном университете: история, факты, документы. Мн.: БГУ, 2006 (совм. с А.Н. Елсуковым, Д.Г. Ротманом).

Літаратура:
1. Аляксандр Мікалаевіч Данілаў (Да 50-годдзя з дня нараджэння) // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2005. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі