Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага

Дзямчук М.І.

Член-карэспандэнт ДЗЯМЧУК Міхаіл Іванавіч

Міхаіл Іванавіч Дзямчук (н. 28.05.1946, в. Дзявяткі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), вучоны ў галіне прыбора- і машынабудавання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1968). У 1970-1976 гг. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1976-1984 гг. загадчык лабараторыі НДІ прыкладных фізічных праблем Белдзяржуніверсітэта, у 1983-1985 гг. загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта. З 1985 г. загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. З 1988 г. Міністр народнай адукацыі БССР. З 1991 г. намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1994 г. рэктар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. З 2000 г. намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 2001 г. дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу БДПА. З 2002 г. рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Белдзяржуніверсітэта. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986-1990), Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1989-1991).

Асноўныя працы ў галіне навуковага прыбора- і машынабудавання, сістэмнага аналізу і арганізацыйнага праектавання. Развіў новы навуковы напрамак у галіне эксперыментальнай і тэхнічнай фізікі, у аснове якога - распрацоўка арыгінальных метадаў і стварэнне на іх аснове прэцызійных оптаэлектронных сродкаў час-імпульснага аналізу інтэнсіўнасці светлавога выпраменьвання. Распрацаваў і стварыў на аснове тэхналогій новага пакалення лазеры ультракароткіх імпульсаў субпікасекунднага часавага дыяпазону з праграмуемымі параметрамі выпраменьвання. Кіраўнік шэрагу праектаў і праграм, накіраваных на фарміраванне ў рэспубліцы высокаэфектыўнай сістэмы трансферу тэхналогій, арганізацыю эканамічных зон высокай інавацыйнай актыўнасці і навукова-вытворчых комплексаў і прадпрыемстваў высокай тэхналагічнай культуры. Аўтар шэрагу прац па праблемах будаўніцтва нацыянальнай сістэмы адукацыі, новых адукацыйных тэхналогій і навучальных устаноў інтэграванага тыпу, якія паслужылі асновай стварэння ў рэспубліцы першых ліцэяў, гімназій, каледжаў, а таксама рэфармавання прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай школы рэспублікі.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 40 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1986 г. за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часавага аналізу хуткапеременных патокаў светлавога выпраменьвання.

Асноўныя працы:
1. Статистический одноквантовый метод в оптико-физическом эксперименте. Мн.: Изд-во БГУ, 1981 (совм. с М.А.Ивановым).
2. Импульсная спектрометрия. Мн.: Университетское, 1986 (совм. с М.А.Ивановым).
3. Республика Беларусь: системные принципы устойчивого развития. Мн.: РИВШ БГУ, 2003 (совм с. А.Т.Юркевичем).
4. Высшая школа в стратегии инновационного развития Республики Беларусь. Мн.: РИВШ, 2006.
5. Системная методология инновационной деятельности: учеб. пособие. Минск: РИВШ, 2007 (совм с. А.Т.Юркевичем).

Літаратура:
1. Михаил Иванович Демчук (К 60-летию со дня рождения) // Изв. НАН Беларуси. Сер. физ.-матем. наук. 2006. №2.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі