Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Гануш Г.І.

Член-карэспандэнт ГАНУШ Генадзь Іосіфавіч

Генадзій Іосіфавіч Гануш (н. 25.08.1938, в. Гута Уздзенскага раёна Мінскай вобласці), вучоны-аграном. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999-2002), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2000).

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1969), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1977). З 1962 інспектар-арганізатар, аграном Дзяржынскага вытворчага ўпраўлення, з 1966 інструктар райкама КПБ, сакратар парткама с-са "Дрычынскі" Пухавіцкага р-на, з 1969 галоўны дзяржаўны інспектар па закупках, намеснік начальніка Пухавіцкага райсельгасупраўлення, з 1971 сакратар Пухавіцкага райкама КПБ, з 1977 г. інструктар, інспектар ЦК КПБ, з 1982 г. першы сакратар Мінскага райкама КПБ, з 1985 г. першы намеснік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі ЦК КПБ, з 1990 г. дырэктар БелНДІ агародніцтва, з 1999 віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, у 2002-2003 гг. саветнік Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Навуковыя працы ў галіне эканомікі, арганізацыі і тэхналогій вырошчвання агароднінных культур, агародніннага насенняводства, міжгаспадарчай кааперацыі, інтэграцыі і кіравання. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана і ўкаранёна ў практыку канцэпцыя развіцця агародніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама арганізацыйна-эканамічны механізм эфектыўнага функцыянавання ўсяго гароднінапрадуктовага падкомплексу. Распрацоўвае пытанні адаптыўнай інтэнсіфікацыі і канкурэнтнасці аграпрамысловага комплексу, выкарыстання навукова-інавацыйнага патэнцыялу.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Асноўныя працы:
1. Межхозяйственная кооперация и проблемы управления. Мн.: Ураджай, 1980.
2. Овощеводство Беларуси: Экономика, организация, агротехника. Мн.: Ураджай, 1996.
3. Организационно-экономический механизм развития овощного подкомплекса Республики Беларусь. Мн.: БелНИИО АПК, 1997.
4. Рынки продуктов и сельскохозяйственного сырья. Мн.: Ин-т аграр. экономики НАН Беларуси, 2004 (в соавт.).
5. Формирование рынков сельскохозяйственной продукции. Методологические основы. Мн.: Институт экономики НАН Беларуси, 2006 (в соавт.).
6. Национальная экономика Беларуси: учебно-методический комплекс. Мн.: БГАТУ, 2011 (совм. с Л.И.Пановой).

Літаратура:
1. Член-корреспондент Геннадий Иосифович Гануш // Атэстацыя. 2003. №3.
2. Геннадий Иосифович Гануш (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2008. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі