Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Гапоненка С.В.

Акадэмік ГАПОНЕНКА Сяргей Васільевіч

Сяргей Васільевіч Гапоненка (н. 05.06.1958, г.Мінск), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (2008).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1980). З 1980 г. у Інстытуце фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1997-1999 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1999-2000 гг. в.а. дырэктара, у 2000-2007 гг. дырэктар і адначасова з 2001 г. загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2007 г. загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя даследаванні ў галіне фізікі нанаструктур і оптыкі кандэнсаваных асяроддзяў. Устанавіў ролю прымеснай рэкамбінацыі ў фарміраванні нелінейных аптычных уласцівасцей паўправадніковых крышталёў. Упершыню выявіў і даследаваў неаднароднае пашырэнне аптычных спектраў паўправадніковых нанакрышталёў у дыэлектрычных матрыцах, устанавіў рад прынцыповых заканамернасцей эвалюцыі ўласцівасцей наначасціц пры пераходзе ад малаатамных кластараў да аб’ёмных цвёрдых цел. Даследаваў узаемадзеянне электрамагнітнага выпраменьвання з квантавымі сістэмамі ва ўмовах прасторавага абмежавання электрамагнітных хваляў. Прапанаваў выкарыстоўваць калоідныя крышталічныя нанаструктуры ў якасці прататыпа для стварэння “фатонных крышталёў”, выявіў і даследаваў змену верагоднасці квантавых пераходаў малекул у такіх нанаструктурах, абумоўленую зменай шчыльнасці фатонных станаў. На аснове аналізу квантавых працэсаў у нанаструктурах прапанаваў механізм узмацнення рэзананснага і камбінацыйнага рассейвання святла ў нанаструктурах, а таксама практычныя метады павышэння адчувальнасці спектраскапіі гіганцкага камбінацыйнага рассейвання і эфектыўнасці святловыпраменьваючых цвердацелых структур. Устанавіў асноўныя заканамернасці распаўсюджвання выпраменьвання ў нанаструктурах з фрактальнай геаметрыяй, прапанаваў прынцыпы кадзіравання інфармацыі на аснове характарыстычных спектраў класічных хваляў і квантавых часціц у нанаструктурах.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2010 года.

Аўтар звыш 200 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій. Пад яго рэдакцыяй замежнымі выдавецтвамі апублікавана 6 зборнікаў навуковых прац па фізіцы нанаструктур.

Асноўныя працы:
1. Оптические процессы в полупроводниковых нанокристаллах // Физика и техника полупроводников. 1996. Т.30, №4.
2. Испускание и рассеяние света в наноструктурах: роль плотности фотонных состояний // Изв. РАН. Сер. физ. 2004. Т.68, №1.
3. Semiconductor Quantum Structures. Part 2. Optical Propertries. Springer Verlag, Berlin, 2004 (with H. Kalt, U. Woggon).
4. Optical Properties of Semiconductor Nanocrystals. Cambridge University Press, Cambridge, 2005.
5. Introduction to Nanophotonics. Cambridge University Press, Cambridge, 2010. (Набыць)

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі