Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Ільюшчанка А.Ф.

Член-карэспандэнт ІЛЬЮШЧАНКА Аляксандр Фёдаравіч

Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка (н. 26.05.1956, г. Мінск), вучоны ў галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2001). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1978). З 1978 г. інжынер, загадчык групы, загадчык лабараторыі, загадчык аддзялення, з 1997 дырэктар Дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут парашковай металургіі". З 2005 г. генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут парашковай металургіі". З 2009 г. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член рэдкалегіі часопісаў "Даклады НАН Беларусі", "Весці НАН Беларусі", "Трэнне і знос", "Механіка машын, механізмаў і матэрыялаў".

Навуковыя працы ў галіне парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялаў, газатэрмічных пакрыццяў. Унёс істотны ўклад у распрацоўку тэарэтычных асноў фарміравання пакрыццяў, якія наносяцца з выкарыстаннем высокаэнергетычных метадаў распылення. Распрацаваў асновы новага навуковага напрамку - парашковага высокатэмпературнага матэрыялазнаўства, тэорыі фазавых і структурных ператварэнняў у сплавах на кобальтавай і нікелевай асновах у цеплатрывалых пакрыццях пры рабочых тэмпературах 600-1150 ° С. Распрацаваў гаму прынцыпова новых матэрыялаў і ахоўных пакрыццяў для газатурбінных рухавікоў, дэталяў энергетычнага абсталявання і нафтахіміі, шэраг кампазіцыйных матэрыялаў на аснове металічных сплаваў, металакерамічных, керамічных і алмазаўтрымліваючых кампазіцыйных парашкоў, прынцыпова новых кампазіцый на аснове таў-барыдаў, сплаваў з аморфнай структурай, суперсплаваў, алюмінідаў жалеза, гідраксіапапыту. Распрацаваў фізічныя прынцыпы стварэння новага класа матэрыялаў - дысперснаўзмоцненых, метадамі ўнутранага акіслення тугаплаўкіх сплаваў з высокімі значэннямі высокатэмпературнай трываласці і нізкатэмпературнай пластычнасці, метадамі СВС, дэтанацыйнага сінтэзу.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2001 г. за працу "Ахоўныя парашковыя пакрыцці: тэорыя, тэхналогія і практыка", прэмія Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2012 г. за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў па цыкле работ "Нанаструктурныя парашковыя канструкцыйныя матэрыялы і пакрыцці: праектаванне, сінтэз, апрацоўка і прымяненне".

Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій і кніг, 55 вынаходстваў і патэнтаў.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2006)

Асноўныя працы:
1. Компьютерное моделирование процессов плазменного напыления покрытий Мн.,1998 (в соавт.).
2. Теория и практика нанесения защитных покрытий Мн., 1998 (в соавт.).
3. Процессы плазменного нанесения покрытий: теория и практика Мн., 1999 (в соавт.).
4. Основы нанесения износостойких, коррозионностойких и теплозащитных покрытий Мн., 2006 (в соавт.).
5. Формирование износостойких плазменных покрытий на основе композиционных самосмазывающихся материалов. Мн., 2005 (в соавт.).
6. Плазменные покрытия на основе керамических материалов. Мн., 2006 (в соавт.).
7. Высокоэнергетическая обработка плазменных покрытий. Мн., 2007 (в соавт.).
8. Технологии горячей обработки металлов. Мн., 2008 (в соавт.)

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі