Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Член-карэспандэнт ІВАНОЎ Аркадзь Пятровіч

Аркадзій Пятровіч Іваноў (н. 29.12.1929, г. Самара, Расія), фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар фізіка-матэматычных навук (1967), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991).

Скончыў Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі (1953). У 1953-1959 гг. навуковы супрацоўнік у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Ленінград). З 1959 старшы навуковы супрацоўнік, з 1964 г. загадчык лабараторыі, з 2004 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўныя працы па вывучэнні пераносу радыяцыі ў рассейвальных аб'ектах. Ужыў метады мадэлявання і падабенства ў лабараторных умовах для апісання працэсаў распаўсюджвання святла ў акіяне, забруджанай атмасферы, фатаграфічных матэрыялах, што дазволіла ў некалькі разоў скараціць экспедыцыйныя выдаткі і павысіць дакладнасць атрымліваемых вынікаў. Удзельнічаў у распрацоўцы інжынерных метадаў тэорыі пераносу выпраменьвання. Вывучыў асаблівасці распаўсюджвання лазернага выпраменьвання ў прыродных асяроддзях і на гэтай аснове прапанаваў аптымальныя параметры сучасных сістэм сувязі, лакацыі, бачання ў атмасферы і акіяне. З сучасных аптычных уяўленняў апісаў заканамернасці распаўсюджвання святла ў фотаматэрыялах і прапанаваў спосабы паляпшэння іх якасці. Тэарэтычна і эксперыментальна вывучыў асаблівасці рассейвання святла ў шчыльназапакаваных дысперсных аб'ектах (біяаб’екты, глеба, снег, папера і г.д.), дзе класічная тэорыя пераносу непрымяняльная. Ажыццявіў лазернае зандзіраванне атмасферы і вады. У рамках Еўрапейскай лідарнай сеткі ўдзельнічае ў маніторынгу стану забруджвання Беларусі. Прымаў удзел (2005-2007) у арганізацыі аналагічнай лідарнай сеткі ў краінах СНД. Даследаваў уздзеянне нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання на тканкі чалавека. Прапанаваў спектраметрычныя методыкі вызначэння структуры і складу скурнага покрыва.

Аўтар каля 600 навуковых работ, в т.л. 8 манаграфій, 18 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2002 г. за цыкл работ "Дыягностыка стану прыроднага асяроддзя на аснове аэракасмічных, лідарных, наземных і хіміка-аналітычных метадаў і сродкаў: даследаванні, распрацоўкі, укараненні". Прэмія Савета Міністраў СССР 1981 г. Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А.Капцюга 2008 г.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:
1. Оптика рассеивающих сред. Мн., 1969.
2. Физические основы гидрооптики. Мн., 1975.
3. Оптика фотографического слоя. Мн., 1983.
4. Оптика люминесцентного экрана. Мн., 1984.
5. Перенос изображения в рассеивающей среде. Мн., 1985.
6. Распространение света в плотноупакованных дисперсных средах. Мн., 1988 (совм. с В.А. Лойко, В.П. Диком).
7. Image Transfer Ihrough a Scattering Medium. Springer-Verlag, 1991 (совм. с Э.П. Зеге, И.Л. Кацевым).

Літаратура:
1. Аркадий Петрович Иванов (К 70-летию со дня рождения) // Изв. НАН Беларуси. Сер. физ.-матем. наук. 2000, №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі