Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Карабанаў А.К. Акадэмік КАРАБАНАЎ Аляксандр Кірылавіч

Аляксандр Кірылавіч Карабанаў (н. 25.10.1952, г.Мінск), вучоны ў галіне геалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар геолага-мінералагічных навук (2003), прафесар (2011).

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1974). З 1974 г. у Інстытуце геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: з 1985 г. старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 г. загадчык лабараторыі. З 2008 дырэктар Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова загадчык лабараторыі.

Даследаванні ў галіне рэгіянальнай геалогіі, неатэктонікі, геадынамікі і геамарфалогіі Беларусі. Вывучае геалогію кайназою тэрыторыі Беларусі, выявіў заканамернасці будовы навейшых геалагічных фармацый і эвалюцыі буйных форм рэльефу, распрацаваў арыгінальную комплексную методыку рэканструкцыі амплітуд неатэктанічных рухаў старажытнамацерыковага абледзянення. Распрацаваў канцэпцыю неатэктанічнай эвалюцыі і навейшай геадынамікі тэрыторыі Беларусі. У складзе міжнароднай групы праекта “Неагеадынаміка Балтыкі” выканаў неатэктанічнае раяніраванне Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, вылучыў галоўныя геадынамічныя фактары, якія вызначаюць ход геалагічных працэсаў і характар асадканазапашвання ў познім кайназоі на тэрыторыі Беларусі і сумежных абласцей Усходне-Еўрапейскай платформы.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2008 года за цыкл прац “Разломы і лінеаменты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспекты”.

Аўтар 250 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:
1. Гродненская возвышенность: строение, рельеф, этапы формирования. Мн.: Наука и техника, 1987.
2. Геология Беларуси. Мн.: ИГиГ НАН Беларуси, 2001 (в соавт.).
3. Разломы земной коры Беларуси. Мн.: Красико-Принт, 2007 (в соавт.).
4. Неотектоника и неогеодинамика запада Восточно-Европейской платформы. Мн.: Беларуская навука, 2009 (в соавт.).
5. Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі. Мн.: Беларуская навука, 2011 (в соавт.).

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі