Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты



Член-карэспандэнт КІРЫЛАВА Фаіна Міхайлаўна

Фаіна Міхайлаўна Кірылава (н.29.09.1931, г. Зуеўка Кіраўскай вобл., Расія), вучоны ў галіне матэматычнай тэорыі аптымальнага кіравання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар фізіка-матэматычных навук (1967), прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002). Заслужаны дзеяч асветы В'етнама (СРВ) (2001).

Скончыла Уральскі дзяржуніверсітэт (Свярдлоўск, 1954). У 1954-1962 гг. асістэнт, 1962-1967 гг. старшы навуковы супрацоўнік Уральскага політэхнічнага інстытута. У 1968-1969 гг. старшы навуковы супрацоўнік, з 1970 загадчык аддзела, з 2007 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя даследаванні ў галіне тэорыі аптымальнага кіравання. Атрымала фундаментальныя вынікі па тэорыі кіравальнасці сістэм з паслядзеяннем, па неабходных умовах аптымальнасці ўпраўленняў для дыскрэтных працэсаў кіравання, умовах аптымальнасці высокага парадку і асаблівых аптымальных упраўленнях. Распрацавала асновы канструктыўнай тэорыі экстрэмальных задач, якія даюць эфектыўны выхад да вылічальных працэдур пабудовы рашэнняў для шырокага круга задач кіравання і аптымізацыі. Алгарытмы праграмна рэалізаваны і з пачатку 1980-х выкарыстоўваюцца пры рашэнні прыкладных задач кіравання і аптымізацыі. Сумесна з Р. Габасавым распрацавала новы падыход да пабудовы аптымальных упраўленняў тыпу зваротнай сувязі і пазіцыйных рашэнняў задач аптымальнага назірання для сістэм ва ўмовах нявызначанасці, абгрунтавала алгарытмы функцыянавання аптымальных ідэнтыфікатараў, эстыматараў, рэгулятараў і стабілізатараў.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, 14 манаграфій.

Прэмія Савета Міністраў СССР 1986 за распрацоўку і ўкараненне шматмэтавых праграмных сродкаў у інжынерных разліках. Прэмія НАН Беларусі 1995 г. за цыкл работ "Распрацоўка канструктыўных метадаў рашэння экстрэмальных задач".

Асноўныя працы:
1. Качественная теория оптимальных процессов. М.: Наука, 1971 (совм. с Р. Габасовым).
2. Особые оптимальные управления. М., Наука, 1973 (совм. с Р. Габасовым).
3. Оптимизация линейных систем. Методы функционального анализа. Мн.: БГУ, 1973 (совм. с Р. Габасовым).
4. Методы линейного программирования (в 3 частях). Мн.: БГУ, 1977-1980 (совм. с Р. Габасовым).
5. Конструктивные методы оптимизации (в 5 частях). Мн.: Изд.-во "Унiверсiтэцкае", 1984-1998 (в соавт.).
6. Optimal feedback control. London: Springer. 1995 (совм. с Р. Габасовым, С. В. Прищеповой).

Літаратура:
1. Фаина Михайловна Кириллова (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. 2001, №4.
2. Фаина Михайловна Кириллова (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. 2006, №3.
3. Фаина Михайловна Кириллова (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. 2011, №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі