Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

А.П.Ласкаўнёў

Член-карэспандэнт ЛАСКАЎНЁЎ Аляксандр Пятровіч

Аляксандр Пятровіч Ласкаўнёў (н. 23.03.1949 г., п. Расоны Віцебскай вобласці), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2009), доктар тэхнічных навук (2004).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1972), з 1974 інжынер-канструктар Мінскага гадзіннікавага завода, з 1975 г. у Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі, з 2003 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута.

Навуковыя працы ў галіне матэрыялазнаўства, кампазіцыйных матэрыялаў, парашковай металургіі ліцця алюмініевых сплаваў. Унёс значны ўклад у развіццё тэорыі і тэхналагічных асноў малаадходнай вытворчасці кампазіцыйных матэрыялаў з выкарыстаннем алюмініевых парашкоў. Упершыню даказаў прынцыповую магчымасць атрымання кампазіцыйных сілумінаў з высокім утрыманнем крэмнію і ўключэннямі часціц, якія не ўтвараюць з матрычным сплавам хімічных злучэнняў і маюць слаістую структуру (графіт, дысульфіт малібдэну), апрацоўкай ціскам. Распрацаваў гаму новых порыстых матэрыялаў, якiя атрымлiваюцца на аснове вадкафазнага спякання парашкоў сплаваў алюмінію буйных фракцый, фізіка-хімічныя прынцыпы стварэння ахоўнай плёнкі на дно поршня і камеры згарання поршня рухавіка ўнутранага згарання, якія дазволілі павялічыць жывучасць дызеля ў 2,5-3 разы.

Прэміі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь 2002, 2003 і 2006 гг.

Аўтар больш за 150 прац, у тым ліку 2 манаграфій, 30 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Асноўныя працы:
1. Композиционные материалы на основе порошковых сплавов алюминия. Гомель, 2002.
2. Производство алюминиевых поршней для высокофорсированных двигателей внутреннего сгорания. Минск, 2004 (в соавт).

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі