Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Манак М.А.Член-карэспандэнт МАНАК Мікалай Андрэевіч

Мікалай Андрэевіч Манак (20.06.1943 – 01.03.2017), кардыёлаг. Нарадзіўся ў в.Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1995). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2007).

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972), клінічную ардынатуру пры кафедры шпітальнай тэрапіі (1974). З 1974 - урач-тэрапеўт Рэспубліканскай бальніцы IV Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР, з 1978 - старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела, з 1993 - дырэктар БелНДІ кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 2000 - РНПЦ “Кардыялогія”), з 2004 - загадчык аддзялення гэтага цэнтра, адначасова ў 1993-2004 - галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2005-2011 - старшыня Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў. У 2006-2013 - першы намеснік Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2013 - працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам РНПЦ “Кардыялогія”.

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны хранічнай ішэмічнай хваробе сэрца, пытанням дыягностыкі, высвятленню патагенетычных механізмаў, распрацоўцы дыферэнцыраваных і індывідуалізаваных метадаў лячэння, рэабілітацыйным тэхналогіям, прагназаванню інваліднасці. Для індывідуалізаванага падбору медыкаментознай тэрапіі распрацаваў метад скрынінгу антыангінальных прэпаратаў з дапамогай вострага фармакалагічнага тэста ва ўмовах велаэргаметрычных нагрузак і дазіраванай хады. Выканаў арыгінальныя распрацоўкі па болевай адчувальнасці, метэазалежнасці і метэапрафілактыцы, вертэбракардыяльнаму сіндрому, развіццю талерантнасці да арганічных нітратаў, асаблівасцях развіцця стэнакардыі ў жанчын у розныя фазы менапаўзы, дысфункцыі сінусавага вузла.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфій, 6 аўтарскіх пасведчанняў.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1997), іншымі медалямі.

Асноўныя працы:
1. Внезапная коронарная смерть // Здравоохранение. 2001, №10.
2. Руководство по кардиологии. Мн.: Беларусь, 2003.
3. Патогенетические механизмы развития толерантности к нитратам и возможные пути коррекции // Кардиология СНГ. 2003. Т.1 (в соавт.).
4. Становление и развитие кардиологии в Беларуси // Кардиология СНГ. 2004. Т.4, №2.

Літаратура:
1. Николай Андревич Манак (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение. 2003, №6.
2. Николай Андреевич Манак (К 60-летию со дня рождения) // Кардиология. 2003, №7.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі