Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Памяці вучонага

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага

Мушынскі М.І. Член-карэспандэнт МУШЫНСКІ Міхаіл Іосіфавіч

Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі (24.01.1931–08.06.2018), крытык, літаратуразнаўца, тэкстолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), доктар філалагічных навук (1978), прафесар (2001).

Нарадзіўся ў в. Мокрае Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1955). У 1955-1956 гг. рэдактар выдавецтва Белдзяржуніверсітэта. З 1956 г. малодшы, з 1964 г. старшы навуковы супрацоўнік, з 1979 г. загадчык аддзела, з 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне гісторыі беларускай літаратуры, тэксталогіі, метадалогіі літаратуразнаўства і літаратурнай крытыкі. Даследаваў гісторыю беларускай крытыкі і літаратуразнаўства 1920-90-х гадоў, паказаў сацыяльна-гістарычную абумоўленасць развіцця крытыкі і навуковай думкі, іх ролю ў барацьбе за зацвярджэнне ў літаратуры прынцыпаў рэалізму, народнасці, гуманізму, агульначалавечых каштоўнасцей. Адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры” і “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры” (1977); “Нарысаў па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей”. Кн. 2-4. 1994-1995; “Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя”. Т.1-4. 1999-2003. Даследаваў жыццё і творчасць Я. Коласа, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, Р. Мурашкі. У апошнія гады асноўныя намаганні накіраваны на распрацоўку новай канцэпцыі гісторыка-літаратурнага развіцця і стварэнне абноўленай гісторыі беларускай літаратуры. Кіраваў праграмай падрыхтоўкі шматтомных навуковых выданняў, у тым ліку першых Поўных збораў твораў М. Багдановіча ў 3 т., Я. Купалы ў 9 т., а таксама збораў твораў І. Мележа, Я. Коласа, М. Гарэцкага, М. Лынькова, П. Пестрака, З. Бядулі, П. Броўкі, М. Зарэцкага. Гэтыя выданні сталі асновай найноўшых фундаментальных даследаванняў беларускіх навукоўцаў. Адзін з арганізатараў штогадовых навуковых канферэнцый “Каласавіны” (1987-2006) і “Гарэцкія чытанні” (1992-2006).

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій.

Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа (1980 г.).

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:
1. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства: 20-30-я гады. Мн.: Навука і тэхніка, 1975.
2. Беларускае савецкае лiтаратуразнаўства. Мн.: Навука і тэхніка, 1979.
3. Якуб Колас: Летапiс жыцця i творчасцi. Мн.: Мастацкая літаратура, 1982.
4. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства. 40-я - першая палавiна 60-х гадоў. Мн.: Навука і тэхніка, 1985.
5. Каардынаты пошуку: Беларуская крытыка: набыткі, перспектывы. Мн.: Мастацкая літаратура, 1988.
6. І нічога, апроч праўды: Якой быць "Гісторыі беларускай літаратуры". Мн.: Навука і тэхніка, 1990.
7. Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага. 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2005.
8. Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мн.: Беларуская навука, 2007.
9. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага. Мн.: Беларуская навука, 2008.
10. Мае Каласавіны. Мн.: Беларуская навука, 2010.

Літаратура:
1. Каваленка В.А. Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2001. №1.
2. Рагойша В.П. Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2006. №1.
3. Біябібліяграфія вучоных Беларусі: Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі. Мн.: Беларуская навука, 2011.
4. Tычына М. А. Мiхась Iосiфавiч Мушынскi (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2011. №1.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі