Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Прэзідэнты, старшыні Прэзідыума НАНБ з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты, старшыні Прэзідыума НАНБ з 1928 года



12-ы прэзідэнт НАН Беларусі
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі ў 2004-2010 гг.
МЯСНІКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч


Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч (н. 06.05.1950, в. Новы Сноў Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), эканаміст, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў (2008), акадэмік Еўрапейскай акадэміі менеджменту і бізнес-эканомікі – АЕDЕМ (2010), ганаровы доктар В’етнамскай Акадэміі навук і тэхналогій (2011), ганаровы прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2013), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003).

Закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972), з адзнакай Вышэйшую партыйную школу (1989). Працоўную дзейнасць пачаў у 1972 годзе ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 1983 – 1986 гг. – старшыня выканкама Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў, намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, сакратар Мінскага гаркама КП Беларусі. У 1986 -1990 гг. – Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. Забяспечыў у 1988 -1989 гг. распрацоўку тэарэтычнай мадэлі, ахову ў саюзных органах і практычны перавод сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР на ўмовы гаспадарчага разліку і эканамічнай самастойнасці. У 1990 – 1991 гадах – намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па эканоміцы і планаванні. У 1991 – 1994 гг. – першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Кіраваў распрацоўкай першай дзяржаўнай праграмы пераходу Рэспублікі Беларусь на рыначную эканоміку. У 1994 – 1995 гг. – намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 1995 – 2001 гг – Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэсрублікі Беларусь. У 2001 – 2004 гг. – прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з кастрычніка 2004 г. па снежань 2010 г. – Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Са снежня 2010 г. – Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.

Унёс значны асабісты ўклад у распрацоўку тэорыі рыначнай сацыяльна-арыентаванай эканомікі Рэспублікі Беларусь і эканамічнага праграмавання яе інавацыйнага развіцця і мадэрнізацыі, метадалогію структурнай палітыкі фарміравання і ўдасканальвання сістэмы кіравання эканомікай пераходнага перыяду на аснове праграмна-мэтавага метаду, абгрунтаванне суадносін ролі дзяржавы і рынку ў транзітнай эканоміцы; развіццё тэорыі эканамічнай інтэграцыі на міжгаліновым (ФПГ, альянсы, кластары, холдынгі) і міжнародным (Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора Беларусі, Казахстана і Расіі) узроўнях; тэарэтыка-метадалагічныя асновы забеспячэння эканамічнай (у т.л. тэхналагічнай і энергетычнай) бяспекі Рэспублікі Беларусь (паказчыкі, парогавыя значэнні, прынцыпы мадэрнізацыі эканомікі); метадалогію кіравання навукова-інавацыйным працэсам, у тым ліку пабудова нацыянальнай інавацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Аўтар звыш 160 навуковых прац, у т.л. 15 манаграфій, 5 вучэбных дапаможнікаў. Шматкратны ўдзельнік міжнародных навуковых канферэнцый і сімпозіумаў (США, Расія, Украіна, Малдова, Германія, Венгрыя, Аўстрыя, Японія і г.д.).

Узнагароджаны ордэнамі “Знак Пашаны” (1981), Айчыны ІІІ ступені (2000), Дружбы (2009, Расійская Федэрацыя), Дружбы (2010, Кітайская Народная Рэспубліка), Свяціцеля Кірылы Тураўскага І ступені (2010), падзякамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ліпень 1997, лістапад 1997, 2005), медалямі Норберта Вінэра за дасягненні ў навуцы (2005), “За заслугі” Федэрацыі касманаўтыкі Расіі (2007), Дзмітрыя Кантэміра Нацыянальнай акадэміі навук Малдовы (2009), Вялікім залатым медалём Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія (2010).

Асноўныя працы:
1. Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках (на примере Республики Беларусь и Российской Федерации). СПб., 1997.
2. Республика Беларусь на пути к новой экономике. Мн.: Беларуская навука, 2009.
3. Republic of Belarus: Macroeconomics, Innovation, Economic Security. Minsk. Bel.Navuka, 2010.
4. Структурная политика и модернизация экономики Республики Беларусь. Мн.: Беларуская навука, 2011.
5. Эволюционные трансформации экономики Беларуси. Минск: Беларус. навука, 2016.

Літаратура:
1. Биобиблиография ученых Беларуси: Михаил Владимирович Мясникович. Мн.: Беларуская навука, 2010.
2. Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2010. №2.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты, старшыні Прэзідыума НАНБ з 1928 года / Да пачатку старонкі