Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Савченко В.К.

Член-карэспандэнт САЎЧАНКА Уладзімір Кірылавіч

Уладзімір Кірылавіч Саўчанка (н. 27.09.1939, в. Хмяльное Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.), генетык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1987).

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1962). У 1965-1978 гг. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1979-1990 гг. загадчык лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. У 1980-1990 гг. старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта па праграме ЮНЕСКА "Чалавек і біясфера". У 1990-2002 гг. галоўны праграмны спецыяліст сектара прыродазнаўчых навук ЮНЕСКА, у 2003-2007 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2010 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя даследаванні ў галіне агульнай біялогіі, генетыкі, геномікі і экалогіі. Увёў паняцці генасфера, цэнагенетыка і цэнагеноміка. Заснаваў новыя галіны навукі: генетыку біялагічных супольнасцяў і геагеноміку. Прапанаваў канцэпцыю асацыятыўнай генетыкі, асацыяцыйнага адбору і асацыятыўнай эвалюцыі. Распрацаваў метады генетычнага аналізу і сінтэзу паліплоідных папуляцый; эксперыментальна вывучыў генетычныя працэсы ў папуляцыях дразафіл пры працяглым адборы; прапанаваў і эксперыментальна выпрабаваў сістэму генетычнага маніторынгу гэтых папуляцый. Апублікаваў артыкулы па гісторыі генетыкі і філасофіі біялогіі. Распрацаваў і перадаў пакет камп'ютэрных праграм генетычнага аналізу ў селекцыйныя цэнтры Беларусі і іншых краін СНД. Метад сеткавых пробных скрыжаванняў знайшоў прымяненне ў селекцыйных цэнтрах СНД. Арганізаваў Міжнародную Чарнобыльскую экалагічную навуковую сетку ЮНЕСКА для міждысцыплінарных даследаванняў экалагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. за цыкл работ "Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін", апублікаваны ў 1961-1982 гг.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 3 вынаходстваў.

Узнагароджаны міжнароднымі медалямі.

Асноўныя працы:
1. Генетика полиплоидных популяций. Минск: Наука и техника, 1976.
2. Генетический анализ в сетевых пробных скрещиваниях. Минск: Наука и техника, 1984.
3. Отбор и мутационный процесс в популяциях. Минск: Наука и техника, 1985 (в соавт.)
4. Длительный отбор в популяциях. Минск: Наука и техника, 1988 (совм. с Тананко М.В., Аношенко Б.Ю).
5. Геносфера: генетическая система биосферы. Мінск: Навука i тэхнiка, 1991 (New York, London: Parthenon Publ. Group, 1997).
6. The Ecology of the Chernobyl Catastrophe. Paris, New York, London: Parthenon Publ. Group, 1995 (Экология Чернобыльской катастрофы. Мн., 1997).
7. Coenogenetics: genetics of biotic communities. CPL Press, 2001, 2002. (Ценогенетика: генетика ботических сообществ. Мн.: Беларуская навука, 2010).
8. Геогеномика: Организация геносферы. Мн.: Белорусская наука, 2009 (Geogenomics. CPL Press, 2009).

Літаратура:
1. Владимир Кириллович Савченко (К 60-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Сер. біял. навук. 2000. №1.
2. 500 Founders of the 21st Century. International Biographical Centre, Cambridge, England. 2003.
3. A Celebration of Global Achievements. American Biographical Institute. 2000.
4. Владимир Кириллович Савченко (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Сер. біял. навук. 2009. №4.
5. Биобиблиография ученых Беларуси: Владимир Кириллович Савченко. Мн.: Ин-т генетики и цитологии, Центр. науч. б-ка им. Я.Коласа, 2009.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі