Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага

Шабайлаў В.І. Член-карэспандэнт ШАБАЙЛАЎ Віктар Іванавіч

Віктар Іванавіч Шабайлаў (05.02.1931- 03.04.2018), вучоны ў галіне дзяржаўнага права. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар юрыдычных навук (1980), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1994).

Нарадзіўся ў в. Мікалаеўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). З 1964 г. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1974 г. загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. У 1995-1996 гг. дырэктар Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканалення дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1997-2001 гг. суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. У 2001-2007 гг. загадчык аддзела канстытуцыйнага, адміністрацыйнага і міжнароднага права Інстытута дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Галоўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці з’яўляюцца: даследаванні арганізацыйна-прававых пытанняў сацыяльна-культурнага будаўніцтва, праблем дзяржаўнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе суверэнітэту, станаўлення, развіцця і функцыянавання як прававой сацыяльнай дзяржавы, фарміравання грамадзянскай супольнасці Беларусі, мясцовага кіравання і самакіравання, павышэння эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўнага апарату кіравання. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу законапраектаў, у тым ліку законаў аб культуры, ахове здароўя, сродках масавай інфармацыі, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., а таксама Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (са зменамі і дапаўненнямі), прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме ў 1996 годзе.

Аўтар 180 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій. Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:
1. Правовое регулирование социально-культурной деятельности. Мн., 1981.
2. Советское административное право. Управление социально-культурным строительством. М., 1980 (в соавт.).
3. Белорусская ССР: статус, достижения, развитие. Мн., 1996 (в соавт.).
4. Суверенитет и гарантии его реализации // Суверенитет и многовекторность внешней политики Республики Беларусь в современных условиях. Мн., 2000.
5. Рыночная экономика: к парадигме государственного регулирования и управления в Республике Беларусь // Общество в условиях трансформации социально-экономической системы: проблемы экономики и права. Ч.2. М., 2001.
6. Местное самоуправление в Республике Беларусь: состояние и перспективы развития // Журн. рос. права. 2002. №11.

Літаратура:
1. Семянкоў В.І. Віктар Iванавіч Шабайлаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусi. Серыя гуманiт. навук. 2001. №1.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі