Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Шкадарэвіч А.П.

Акадэмік ШКАДАРЭВІЧ Аляксей Пятровіч

Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч (н.27.10.1947, г.Капыль Мінскай вобл.), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2004), доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1990).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1970). У 1970-1979 гг. працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР стажорам-даследчыкам, малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам. З 1979 г. у БелОМА: начальнік Міжведамаснага канструктарскага аддзела, з 1984 г. начальнік аддзялення – намеснік галоўнага інжынера ЦКБ “Пеленг”. З 1992 г. дырэктар Навукова-тэхнічнага цэнтра “ЛЭМТ” Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання.

Навуковыя даследаванні ў галіне лазернай фізікі, оптыка-электроннага і лазернага прыборабудавання. Даследаваў цвердацельныя перабудоўваемыя лазеры з селектыўнай напампоўкай, што дазволіла прапанаваць эфектыўныя метады пошуку перспектыўных лазерных асяроддзяў з зададзенымі ўласцівасцямі, увесці ў практыку звыш 20 новых лазерных матэрыялаў. Выявіў фотатропны эфект на іонах Cr4+ у крышталях гранату, які з’яўляецца асноўным матэрыялам для пасіўнай мадуляцыі мацунку неадымавых лазераў. Даследаваў фізічныя ўласцівасці F2-цэнтраў афарбоўкі ў крышталях фторыстага ліцця, на аснове якіх распрацаваў прамысловую тэхналогію атрымання лазерных асяроддзяў, што дазволіла стварыць перспектыўную элементную базу для канструявання лазерных прыбораў і сістэм шырокага прызначэння, якія прымяняюцца на касмічных апаратах, у ваеннай тэхніцы і дальнаметрыі. Асвоіў вытворчасць у рэспубліцы лазераў на александрыце, сапфіры з тытанам, лазераў з дыёднай напампоўкай, лазераў з бяспечнай даўжынёй хвалі выпраменьвання, палімерных лазераў на фарбавальніках. Распрацаваў і прамыслова асвоіў вытворчасць лазерных апаратаў і прыбораў для прымянення ў медыцынскіх установах Беларусі (афтальмалогіі, анкалогіі, хірургіі, дэрматалогіі) і народнай гаспадарцы: на машынабудаўнічых прадпрыемствах, у шыннай прамысловасці, паліграфіі, дрэваапрацоўцы і лясной гаспадарцы.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2000 г. за цыкл работ “Механізмы развіцця, метады і сродкі лячэння глаўкомы, катаракты, фотапашкоджанняў сятчаткі вока”.

Аўтар звыш 370 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 3 вучэбных дапаможнікаў і больш за 90 вынаходстваў.

Асноўныя працы:
1. Физика и спектроскопия лазерных кристаллов. М., 1986.
2. Recent Advance in Solid State Lasers // OSA Proceedings. 1989. V.5. Р.60-63.
3. Роль интеграции науки, образования и производства в развитии приборостроения Республики Беларусь // Материалы Первого съезда ученых Республики Беларусь. Мн., 2007.

Літаратура:
1. Алексей Петрович Шкадаревич (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. 2007, №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі