Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Памяці вучонага

Сідаровіч Я.А. Член-карэспандэнт СІДАРОВІЧ Яўгеній Антонавіч

Яўгеній Антонавіч Сідаровіч (10.03.1928 – 25.01.2017) нарадзіўся ў г.п. Беразіно Мінскай вобл., вучоны ў галіне экалагічнай фізіялогіі раслін, батанікі, аховы навакольнага асяроддзя. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1952). З 1962 г. у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР - аспірант, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1971-1976 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1976-1998 гг. дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 1976 г. загадчык лабараторыі. З 2011 г. галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя даследаванні ў галіне фізіялогіі, экалогіі раслін і аховы навакольнага асяроддзя, інтрадукцыі раслін. Распрацаваў асновы эколага-фізіялагічнага маніторынгу раслін і аптымізацыі тэхнагеннага асяроддзя буйных прамысловых цэнтраў Беларусі сродкамі азелянення, устанавіў асноўныя заканамернасці ўплыву прамысловых палютантаў на энергетычныя параметры біяпрадукцыйнага працэсу раслін і іх рэакцыю на тэхнагенныя нагрузкі. Вывучыў заканамернасці адаптацыягенезу драўняных раслін ва ўмовах тэхнагенезу. Выявіў фізіёлага-біяхімічныя крытэрыі ранняй дыягностыкі пашкоджання і прагназавання стану жыццядзейнасці раслін на тэрыторыях, схільных да ўплыву прамысловага забруджвання. Выканаў даследаванні па выкарыстанні інтрадуцыраваных і мясцовых драўняных раслін у якасці біяіндыкатараў забруджвання паветранага басейна прамысловымі палютантамі. Устанавіў адаптацыйныя магчымасці і фітаіндыкацыйную значнасць раслінных комплексаў у прамыслова развітых раёнах Беларусі, распрацаваў матэматычную мадэль прадукцыйнага працэсу хвойных экасістэм.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 30 манаграфій, 6 патэнтаў, 7 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі і тэхнікі 1978 г. за цыкл работ “Эксперыментальныя даследаванні прыродных раслінных комплексаў запаведных тэрыторый Беларусі”.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1976), медалём Францыска Скарыны (1998), іншымі медалямі.

Асноўныя працы:
1. Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн.: Наука и техника, 1995 (в соавт.).
2. Радиационно-тепловой режим лесов Беларуси в условиях техногенной среды. Мн.: Хата, 1997 (в соавт.).
3. Экологическая физиология хвойных пород Беларуси в техногенной среде. Мн.: Белорусская наука, 1998 (в соавт.).
4. Промышленные загрязнения, оценка состояния и оптимизация природной среды городских экосистем. Мн.: Белорусская наука, 2007 (в соавт.).

Літаратура:
1. Решетников В.Н., Сергейчик С.А. Евгений Антонович Сидорович (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 1998, №1.
2. Решетников В.Н., Сергейчик С.А., Мотыль М.М. Евгений Антонович Сидорович (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2003, №2.
3. Решетников В.Н., Рупасова Ж.А., Яковлев А.П. Евгений Антонович Сидорович (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2008, №2.
4. Евгений Антонович Сидорович (К 85-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2013, №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі