Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Главная страница / Члены акадэміі / Акадэмікі

Сукало А.В.

Акадэмік СУКАЛА Аляксандр Васільевіч

Аляксандр Васільевіч Сукала (н. 25.02.1951, г. Рагачоў Гомельскай вобл.), вучоны ў галіне педыятрыі, дзіцячай нефралогіі і экапаталогіі, імуналогіі дзіцячага ўзросту. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2009), доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1996). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002). Выдатнік аховы здароўя СССР (1978), выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2012).

Закончыў з адзнакай Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1975). У 1975-1978 гг. – урач-інтэрн, ардынатар 2-й Дзіцячай клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1981 г. – у Мінскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2001 – Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт), з 1988 – дэкан, з 1994 – загадчык кафедры, адначасова з 1998-2001 гг. – прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце. З 2012 – намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.

Навуковыя працы прысвечаны вывучэнню прычын і распрацоўцы спосабаў прафілактыкі рэцыдываў нефратычнага сіндрому ў дзяцей, клінічнаму і эксперыментальнаму даследаванням неспрыяльных знешнеасяроддзевых уздзеянняў (цэзію-137 і нітрытаў) на ўзнікненне, цячэнне і канец гламеруланефрытаў у дзяцей Беларусі ў постчарнобыльскі перыяд. Устанавіў факты змянення цячэння і ўчашчэння неспрыяльных зыходаў гламеруланефрытаў (развіццё хранічнай нырачнай недастатковасці) пры ўздзеянні цэзію-137, нітрытаў і іх спалучэнняў, якія леглі ў аснову аднаго з раздзелаў сучаснай нефралогіі – экалагічнай нефралогіі дзіцячага ўзросту. Устанавіў новыя маркёры прагназавання зыходаў першасных і другасных гламеруланефрытаў, прапанаваў метады аптымізацыі тэрапіі вострай і хранічнай нырачнай недастатковасці, уключаючы трансплантацыю нырак. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку пратаколы супрацьрэцыдыўнай тэрапіі гламеруланефрытаў, што дазволіла мінімізаваць адмоўныя ўздзеянні патагенетычнага глюкакортыкастэроіднага і цытастатычнага лячэння гламеруланефрытаў. Укараненне ў лячэбны працэс высокатэхналагічных спосабаў нырачна-заменнай тэрапіі дазволіла знізіць смяротнасць дзяцей ад вострай нырачнай недастатковасці з 35% практычна да нуля. У галіне эндакрыннай паталогіі ў педыятрыі распрацаваў алгарытмы абследавання, прафілактыкі і лячэння дзяцей з залішняй масай цела.

Узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі” (2007), ордэнам Свяціцеля Кірыла Тураўскага ІІ ступені (2011), ордэнам Ефрасінні Полацкай (2012).

Аўтар звыш 530 навуковых прац.

Асноўныя працы:
1. Заболевания почек у детей // Справочник по госпитальной педиатрии, Минск, 2002.
2. Врожденный ихтиоз у детей, Минск, 2013 (в соавт.).
3. Аллергия у новорожденных детей, Минск, 2013 (в соавт.)

Літаратура:
1. Белорусский медицинский журнал. 2011. № 1.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі