Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Усанаў С.А.

Член-карэспандэнт УСАНАЎ Сяргей Аляксандравіч

Сяргей Аляксандравіч Усанаў (н.14.05. 1948, в. Ільіно, Валадарскага раёна, Горкаўскай вобласці, Расія), біяхімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар хімічных навук (1990), прафесар (2003).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973). C 1973 аспірант аддзела біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. З 1976 г. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 1981 старшы навуковы супрацоўнік, з 1982 г. вядучы навуковы супрацоўнік, з 1990 г. галоўны навуковы супрацоўнік, з 2003 г. загадчык лабараторыі. З 2006 загадчык аддзела Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 1993-1995 гг. прафесар Нацыянальнага Інстытута навук пра ўплыў навакольнага асяроддзя на здароўе (NIEHS, Паўночная Караліна, ЗША), у 1997-2001 гг. прафесар дэпартамента біяхіміі Медыцынскага цэнтра універсітэта Тэхаса (Далас, Тэхас, ЗША), у 2003-2004 гг. прафесар Медыцынскага цэнтра ўніверсітэта Осака (Осака, Японія). З 2010 член Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі. З 2011 генеральны дырэктар ДНВА "Хімічны сінтэз і біятэхналогіі" - дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне біяарганічнай хіміі, біяхіміі, біятэхналогіі і малекулярнай біялогіі. Сфарміраваў напрамак - структура і функцыя кампанентаў цытахром Р450-залежных монаоксігеназных сістэм і выканаў шырокамаштабныя даследаванні па ўсталяванні структуры і функцыі рэдокс-бялкоў цытахром Р450-залежных сістэм, якія ўдзельнічаюць у біясінтэзе найважнейшых прыродных біярэгулятараў і метабалізме ксенабіётыкаў, накіраваныя на высвятленне малекулярных механізмаў шэрагу спадчынных захворванняў чалавека , звязаных з парушэннем біясінтэзу найважнейшых біярэгулятараў і гарманальнай рэгуляцыі. Укараніў у практыку новыя малекулярна-біялагічныя метады даследавання, распрацаваў тэхналогіі, якія дазваляюць атрымліваць найважнейшыя рэкамбінантныя бялкі чалавека ў высокаачышчаным стане і падыходы да выкарыстання прынцыпаў монааксігеназнага каталізу і рэкамбінантных бялкоў чалавека для патрэб біятэхналогіі і медыцынскай практыкі.

Прэмія Акадэмій навук СССР і ГДР (1990) за лепшыя працы ў галіне прыродазнаўчых навук.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, 20 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Асноўныя працы:
1. Guryev O.L., Gilep A.A., Usanov S.A., Estabrook R.W. Interaction of apo-cytochrome b5 with cytochromes P4503A4 and P45017A. Relevance of heme transfer reactions // Biochemistry. 2001, Vol.40, P.5018-5031.
2. Gilep A.A., Guryev O.L., Usanov S.A., Estabrook R.W. Expression, purification and physical properties of recombinant flavocytochrome fusion proteins containing rat cytochrome b5 linked to NADPH-cytochrome P450 reductase by different membrane-binding segments // Arch. Biochem. Biophys. 2001, Vol.390, No.2, P.222-234.
3. Usanov S.A., Gilep A.A., Lepesheva G.I., Strushkevich N.V., Azeva T.N., Graham S., Peterson J.A., Estabrook R.W. Probing the interaction of cytochrome P450scc (CYP11A1) with adrenodoxin: evaluating site-directed mutations by molecular modeling // Biochemistry. 2002, Vol.41, No.26, P.8310-20.
4. Guryev О., Carvalhot R., Usanov S., Gilep А. and Estabrook R. W. А new pathway for the metabolism of vitamin Dз: Uniqie hydroxylated metabolites formed during catalysis with cytochrome P450scc (СУРIIА1) // PNAS USA. 2003, Vol.100, No.25, P.14754-14759.
5. Min L., Strushkevich N.V., Harnastai I.N., Iwamoto H., Gilep A.A., Takemori H., Usanov S.A., Nonaka Y., Hori H., Vinson G.P., Okamoto M. Molecular identification of adrenal inner zone antigen as a heme-binding protein // FEBS J. 2005, Vol.272, No.22, P.5832-43.
6. Cherviakovsky E.M., Bolibrukh D.A., Baranovsky A.V., Vlasova T.M., Kurchenko V.P., Gilep A.A., Usanov S.A. Oxidative modification of quercetin by hemeproteins // Biochem. Biophys. Res. Commun. 2006, Vol.342, No.2, P.459-64.
7. Duarte M.P., Palma B.B., Gilep A.A., Laires A., Oliveira J.S., Usanov S.A., Rueff J., Kranendonk M. The stimulatory role of human cytochrome b5 in the bioactivation activities of human CYP1A2, 2A6 and 2E1: a new cell expression system to study cytochrome P450-mediated biotransformation // Mutagenesis. 2007, Vol.22, No.1, P.75-81.
8. Harnastai I.N., Gilep A.A., Usanov S.A. The development of an efficient system for heterologous expression of cytochrome P450s in Escherichia coli using hemA gene co-expression // Protein Expr. Purif. 2007, Vol.46, No.1, P.47-55.
9. Pechurskaya, T.A., Harnastai I.N., Grabovec I.P., Gilep A.A., Usanov S.A. Adrenodoxin supports reactions catalyzed by microsomal steroidogenic cytochrome P450s // Biochem. Biophys. Res. Commun. 2007, Vol.353, No.3, P.598-604.

Літаратура:
1. Усанов Сергей Александрович (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2008, №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі