Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-корреспонденты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Вісмант Ф.І.

Член-карэспандэнт ВІСМАНТ Францішак Іванавіч

Францішак Іванавіч Вісмант (н. 12.06.1950, г. Ліда Гродзенскай вобл.), вучоны ў галіне фізіялогіі і паталогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1997).

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1973). З 1976 г. у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт, дацэнт, прафесар, з 1996 г. загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі.

Працы ў галіне паталагічных механізмаў у ахоўна-прыстасоўвальных рэакцыях арганізма. Высветлен роля эндатаксінеміі ў фізіялогіі і паталогіі, ва ўзнікненні дызрэгуляцыйнай паталогіі, вывучаны механізмы парушэння і падтрымання сістэмных функцый арганізма, тэмпературнага гамеастазу, тэрмарэзістэнтнасці ва ўзнікненні перадпаталагічных і паталагічных станаў, у патагенезе гіпертэрміі і ліхаманкавых станаў. Даказана рэгулятарная і патагенетычная роля сістэмы арганічнага пратаоліза і эндагенных інгібітараў пратэіназ у цэнтральных механізмах рэгуляцыі тэмпературы цела. Эксперыментальна ўстаноўлена значэнне рэнінангеатэнзінавай сістэмы мозгу, эндагенных інгібітараў пратэіназ у механізмах развіцця ліхаманкавых станаў. Устаноўлена, што павышэнне актыўнасці альфа-антытрыпсіна ў крыві з'яўляецца важным патагенетычным фактарам эндатаксінавай ліхаманкі. Паказаў цесную ўзаемасувязь паміж функцыянальнай актыўнасцю тэрмарэгулятарных структур мозгу і ўзроўнем у крыві эндагенных інгібітараў пратэіназ, якія сінтэзуюцца гепатацытамі. Высветлена рэгулятарная роля гепатацытаў і клетак Купфера, іх дэтаксікацыйная і эндатаксінаабясшкоджвальная функцыі ў механізмах фарміравання тырэаіднага статусу арганізма і рэгуляцыі тэмпературы цела.

Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 3 падручнікаў і 2 вынаходстваў.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007).

Асноўныя працы:
1. Об участии пептидгидропаз мозга в центральных механизмах терморегуляции при перегревании и и пирогеналовой лихорадке // Нейрогиптиды и терморегуляция. Мн., 1990.
2. Роль ренинангиотензиновой системы мозга в центральных механизмах терморегуляции при пирогеналовой лихорадке // Термофизиология. Мн., 1994. Вып.3.
3. Хроничекие поражения печени холестатической и токсической природы. Мн.: БДМУ, 2004 (в соавт.).
4. Зависимость терморегуляции от состояния детоксикационной функции печени и выраженности эндотосинемии // Нейрогуморальные механизмы регуляции функции в норме и патологии. Мн., 2007.
5. Патологическая анатомия и патологическая физиология. Мн.: Вышэйшая школа, 2007 (в соавт.).
6. Основы биоэтики. Мн.: Вышэйшая школа, 2010 (в соавт.).

Літаратура:
1. Франтишек Иванович Висмонт (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. мед. навук. 2010, №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі