Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Кілін С.Я.

Акадэмік КІЛІН Сяргей Якаўлевіч

Сяргей Якаўлевіч Кілін (н.18.05.1952, г. Гомель), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар з 2009), доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2006).

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1974 г.). З 1974 – у Інстытуце фізікі АН БССР, з 1994 г.– загадчык лабараторыі. Адначасова з 1992 г. –прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2008 г. – намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, з 2012 г. – галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, з 2014 г. – намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.

Навуковыя працы па квантавай оптыцы і квантавай інфарматыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флюктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і на яе аснове прадказаў і растлумачыў шэраг эфектаў і з’яў, якія назіраліся пры распаўсюджванні фатонаў адзіночнымі атамамі і малекуламі ў разнастайных акружэннях: эфект групоўкі і антыгрупоўкі разначастотных фатонаў, “замарожванне” спантанага распаду ў фатонных крышталях, генерацыю сціснутых і іншых некласічных станаў у многафатонных працэсах, узнікненне салітонападобных імпульсаў у вымушаным камбінацыйным рассейванні, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў, падаўленне квантавага дынамічнага тунэлявання лазерным выпраменьваннем, аднаатамную бістабільнасць у мікрарэзанатарах. Распрацаваў новыя метады і сістэмы для квантавых інфармацыйных тэхналогій. Прапанаваў новыя схемы і пратаколы квантавай крыптаграфіі і квантавай тэлепартацыі, даказаў перавагу кюбітавага кадзіравання ў параўнанні з іншымі базісамі, абгрунтаваў новую меру пераблытанасці многакюбітных сістэм, прапанаваў рашэнне праблемы дэкагерэнтнасці, якая ўяўляе сабой адну з асноўных перашкод на шляху стварэння квантавых працэсараў. Абгрунтаваў магчымасць стварэння квантавага камп’ютара і іншых квантава-інфармацыйных устройстваў (квантавага паўтаральніка, квантавай памяці) на аснове адзіночных цэнтраў “азот-вакансія” (NV-цэнтраў) у алмазе. Пад яго кіраўніцтвам створана першая ў СНД валаконна-аптычная сістэма квантавай крыптаграфіі, якая ажыццяўляе квантавае размеркаванне ключа на адлегласць да дзесяці кіламетраў на аснове генерацыі, квантавага кадзіравання ў часавыя інтэрвалы, перасылкі і рэгістрацыі квантавых бітаў у выглядзе аднафатонных імпульсаў.

У 2005 – 2011 гг. – старшыня Беларускага фізічнага таварыства.

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за цыкл артыкулаў “Квантавая тэорыя рэзананснага рассейвання лазернага выпраменьвання”. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002 г.) за цыкл прац “Квантавая электрадынаміка і кагерэнтныя ядзерныя працэсы ў асяроддзі: квантавая і ядзерная оптыка”.

Аўтар звыш 460 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій.

Асноўныя працы:
1. Квантовая оптика. Поля и их детектирование. Минск, 1990.
2. Квантовая информация // УФН. 1999. Т. 169, № 5.
3. Quanta and information // Progress in Optics. 2001. Vol. 42.
4. Quantum Communication and Security. Gdansk, 2006.
5. Квантовая криптография: идеи и практика. Минск, 2007.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі