Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Лапа В.В.

Акадэмік ЛАПА Віталій Вітальевіч

Віталій Вітальевіч Лапа (н.21.06.1951 г. в. Сугакі Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.), вучоны ў галіне аграхіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 2014 года, доктар сельскагаспадарчых навук (1995), прафесар (1997). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2011).

Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1972). З 1976 г. малодшы навуковы супрацоўнік. З 1986 г. – загадчык лабараторыі, з 1989 г. – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 2006 г. – дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі.

Правёў даследаванні па вызначэнні ёмістасці паглынання фасфат-іонаў і калію асноўнымі глебавымі разнавіднасцямі рэспублікі, ацэнцы эфектыўнасці разнастайных форм фосфарутрымальных угнаенняў на дзярнова-падзолістых сугліністых і супясчаных глебах. Распрацаваў метадычныя асновы фарміравання банка даных аграхімічных уласцівасцей глеб Рэспублікі Беларусь, у якім з 1980 года назапашваецца і абагульняецца аграхімічная інфармацыя па ўсіх глебах сельскагаспадарчых угоддзяў.

Унёс вялікі ўклад у развіццё пытанняў захавання і павышэння ўрадлівасці глеб, мінеральнага жыўлення раслін, комплекснага прымянення макра- і мікраўгнаенняў, рэгулятараў росту і сродкаў хімічнай абароны раслін, сістэмы прымянення ўгнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры, павышэння эфектыўнасці выкарыстання ўгнаенняў і аптымізацыі іх асартыменту. Ім распрацавана рэсурсазберагальная сістэма прымянення ўгнаенняў, заснаваная на прынцыпах падтрымання і павышэння ўрадлівасці глеб і камп’ютарны варыянт па разліку планаў прымянення ўгнаенняў па палях і рабочых участках на плануемую ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур для гаспадарак Рэспублікі Беларусь.

Распрацаваў шэраг новых формаў комплексных угнаенняў са збалансаванымі суадносінамі элементаў жыўлення для ільну і цукровых буракоў, а таксама шэрагу вадкіх комплексных мікраўгнаенняў на хелатнай аснове для пазакаранёвых падкормак сельскагаспадарчых культур.

Унёс вялікі ўклад ва ўдасканальванне аграхімічнага абслугоўвання сельскай гаспадаркі. За перыяд навуковай дзейнасці ім распрацавана ў сістэме Аграхімічнай службы рэспублікі больш за 120 рэкамендацый, методык і інструкцый па пытаннях заахавання і павышэння ўрадлівасці глеб, эфектыўным выкарыстанні сродкаў хімізацыі.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002) за цыкл прац “Стварэнне комплексу вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых вучэбных устаноў”.

Аўтар звыш 580 асноўных навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, 14 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў і 44 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2002).

Асноўныя працы:
1. Фосфор в почвах и земледелии Белоруссии (в соавторстве), Мн. “Хата’, 1999, 190с.
2. Минеральные удобрения и пути повышения их эффективности (в соавторстве), Мн., 2002, 191 с.
3. Удобрения и качество урожая сельскохозяйственных культур, (в соавторстве), Мн., 2005, 274 с.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі