Акадэмікі
/ Члены акадэміі / Акадэмікі
Правадзейнымі членамі (акадэмікамі) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя вучоныя -- грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі першараднага навуковага значэння. Акадэмікам НАН Беларусі, у тым ліку пенсіянерам, якія маюць названае званне, назначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічнае вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.
Акадэмікі з'яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на падставе асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны акадэмік карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з'яўляецца.
Акадэмікі НАН Беларусі маюць права:
- называцца акадэмікамі без указання прыналежнасці да Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
- на прадастаўленне ім Акадэміяй навук умоў у адной з яе арганізацый, неабходных для правядзення навуковых работ, якія ажыццяўляюцца імі асабіста ці арганізуюцца імі, адобраных аддзяленнем Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць;
- уносіць на разгляд Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, навуковыя і навукова-арганізацыйныя пытанні, а таксама праз Прэзідыум Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук накіроўваць такія пытанні на абмеркаванне Агульнага сходу НАН Беларусі або агульнага сходу аддзялення Акадэміі навук і атрымліваць адказы на іх;
- прымаць удзел з правам дарадчага голасу ў пасяджэннях Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук, бюро аддзялення Акадэміі навук і ў агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны не ўваходзяць; удзельнічаць у пасяджэннях органаў кіравання Акадэміі навук пры абмеркаванні ўнесеных імі на разгляд пытанняў або абмеркаванні іх дзейнасці;
- удзельнічаць у агульнаакадэмічных навуковых і навукова-арганізацыйных мерапрыемствах; атрымліваць экземпляр штогадовай справаздачы і іншую інфармацыю пра дзейнасць НАН Беларусі, яе аддзяленняў, філіялаў, навуковых арганізацый і іншых юрыдычных асоб, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Акадэміі навук, знаёміцца з адпаведнымі афіцыйнымі дакументамі ў парадку, устаноўленым Прэзідыумам Акадэміі навук;
- на падставе асабістай заявы добраахвотна складаць з сябе паўнамоцтвы члена Акадэміі навук і выходзіць з яе складу.
Акадэмікі абавязаны ўзбагачаць навуку новымі дасягненнямі шляхам асабіста ажыццяўляемых навуковых даследаванняў, арганізацыі калектыўнай распрацоўкі навуковых праблем і навуковага кіраўніцтва гэтай распрацоўкай; актыўна ўдзельнічаць у інавацыйнай дзейнасці, стварэнні, абароне і ўвядзенні ў грамадзянскі ўжытак аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у выкананні задач, якія ўскладзены на Акадэмію навук, і рэалізацыі асноўных напрамкаў яе дзейнасці; актыўна садзейнічаць рэалізацыі і прапагандзе дасягненняў навукі, забяспечваць падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі навуковых работнікаў і спецыялістаў; развіваць міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Акрамя таго, акадэмікі абавязаны выконваць Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, даручэнні Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук і бюро аддзяленняў Акадэміі навук, у склад якіх яны ўваходзяць; удзельнічаць у рабоце Агульнага сходу НАН Беларусі і агульных сходаў адпаведных аддзяленняў Акадэміі навук і ў іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца па рашэнню органаў кіравання Акадэміі навук; штогод прадстаўляць у аддзяленне Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, пісьмовую справаздачу аб сваёй навуковай і навукова-арганізацыйнай дзейнасці; садзейнічаць выпуску навуковых выданняў Акадэміі навук.
Правадзейныя члены (акадэмікі) НАН Беларусі
АГАБЕКАЎ Уладзімір Янокавіч, фізічная хімія
АЛЯХНОВІЧ Мікалай Міхайлавіч, фізіка цвёрдага цела
АЛЯШКЕВІЧ Фёдар Васільевіч, неўралогія і нейрахірургія
АНТОНАЎ Ігнацій Пятровіч, медыцына
АПАНАСЕВІЧ Павел Андрэевіч, тэарэтычная фізіка
АРЛОВІЧ Валянцін Антонавіч, эксперыментальная фізіка
АСТАПЧЫК Станіслаў Аляксандравіч, матэрыялазнаўства ў машынабудаванні
АХРЭМ Афанасій Андрэевіч, хімія прыродных злучэнняў
БАБОСАЎ Яўгеній Міхайлавіч, філасофія
БАМБАЛАЎ Мікалай Мікалаевіч, біягеахімія
БАГДЗЕВІЧ Іосіф Міхайлавіч, аграхімія
БАРЫСЕВІЧ Мікалай Аляксандравіч, оптыка
БУРАКОЎ Віктар Сямёнавіч, квантавая электроніка
ВАЙТОВІЧ Аляксандр Паўлавіч, лазерная фізіка
ВАЛАТОЎСКІ Ігар Дзмітрыевіч, фотабіялогія раслін
ВАЦЯКОЎ Веніямін Іосіфавіч, медыцына
ВІЦЯЗЬ Пётр Аляксандравіч, машынабудаванне
ВЫСОЦКІ Міхаіл Сцяпанавіч, машынабудаванне
ГАЙШУН Іван Васільевіч, дыферэнцыяльныя ўраўненні і працэсы кіравання
ГАНЧАРЭНКА Андрэй Маркавіч, тэарэтычная фізіка
ГАРДЗІЕНКА Анатолій Іларыёнавіч, матэрыялазнаўства
ГАРЭЦКІ Радзім Гаўрылавіч, геалогія
ГЕРАСІМОВІЧ Леанід Сцяпанавіч, электратэхналогія і электраабсталяванне ў сельскай гаспадарцы
ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір Васільевіч, беларускае літаратуразнаўства
ГРЫБ Станіслаў Іванавіч, селекцыя і насенняводства
ГУСАКОЎ Уладзімір Рыгоравіч, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай - аграпрамысловы комплекс
ДАСТАНКА Анатолій Паўлавіч, мікраэлектроніка
ДЗЯМІДЧЫК Яўгеній Паўлавіч, хірургія
ЖДАНОК Сяргей Аляксандравіч, фізіка гарэння і выбуху
ІВАШЫН Васілій Уладзіміравіч, літаратуразнаўства
ІЗОБАЎ Мікалай Аляксеевіч, матэматыка
ІПАЦЬЕЎ Віктар Аляксандравіч, лесаводства
КАВАЛЁЎ Мікалай Андрэевіч, ветэрынарная мікрабіялогія, вірусалогія, эпізааталогія, мікалогія з міктаксікалогіяй і імуналогія
КАЗАК Мікалай Станіслававіч, оптыка
КАМАРОЎ Уладзімір Сямёнавіч, калоідная хімія
КАНАПЛЯ Яўгеній Фёдаравіч, радыебіялогія
КАПУЦКІ Фёдар Мікалаевіч, фізічная хімія
КАРЛОЎСКІ Уладзіслаў Філіпавіч, меліярацыя, рэкультывацыя і ахова глебаў
КАРТЭЛЬ Мікалай Аляксандравіч, малекулярная генетыка раслін
КАСЦЮК Міхаіл Паўлавіч, гісторыя
КЛУБОВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч, тэхнічная фізіка
КУКРЭШ Леанід Васільевіч, раслінаводства
ЛАБАНОК Анатолій Георгіевіч, мікрабіялогія
ЛАБУНОЎ Уладзімір Архіпавіч, мікраэлектроніка
ЛАМАН Мікалай Апанасавіч, эксперыментальная батаніка
ЛАХВІЧ Фёдар Адамавіч, арганічная хімія
ЛЕСНІКОВІЧ Анатолій Іванавіч, хімія
ЛІШТВАН Іван Іванавіч, фізікахімія торфа
ЛОГІНАЎ Уладзімір Фёдаравіч, геаграфія
ЛЫЧ Генадзь Міхайлавіч, эканоміка
МАРТЫНЕНКА Алег Рыгоравіч, цеплафізіка
МАХНАЧ Анатолій Аляксандравіч, геалогія
МАЦВЕЕЎ Аляксей Васільевіч, геалогія
МАЦЮХІН Уладзімір Аляксандравіч, фізіялогія
МІХАЙЛАЎ Анатолій Арсеньевіч, філасофія
МІХАЙЛАЎ Анатолій Мікалаевіч, медыцына
МІХАЛЕВІЧ Аляксандр Аляксандравіч, энергетыка
НІКІЦЕНКА Пётр Георгіевіч, эканоміка
ПАПЛАЎСКІ Георгій Георгіевіч, мастацтва
ПАРФЁНАЎ Віктар Іванавіч, батаніка
ПІЛІПОВІЧ Уладзімір Антонавіч, фізічная электроніка
ПЛАТОНАЎ Уладзімір Пятровіч, матэматыка
РАШЭТНІКАЎ Уладзімір Мікалаевіч, фізіялогія и біяхімія раслін
РОМАН Алег Уладзіслававіч, кампазіцыйныя матэрыялы і парашковая металургія
РУБІНАЎ Анатолій Мікалаевіч, лазерная фізіка
РУЦКІ Аляксандр Уладзіміравіч, траўматалогія і артапедыя
САВІЦКІ Міхаіл Андрэевіч, мастацтва
САЛДАТАЎ Уладзімір Сяргеевіч, хімія
САМСОНАЎ Уладзімір Паўлавіч, раслінаводства
СВІРЫДЗЁНАК Анатолій Іванавіч, матэрыялазнаўства ў машынабудаванні
СЕВЯРНЁЎ Міхаіл Максімавіч, тэхналогія і сродкі тэхнічнага абслугоўвання ў сельскай гаспадарцы
СІДАРЭНКА Георгій Іванавіч, кардыялогія
СТРАЛЬЧОНАК Алег Анатольевіч, арганічная хімія
СУШЧЭНЯ Леанід Міхайлавіч, заалогія
ТАЛКАЧОЎ Віталій Антонавіч, спектраскапія
ХАТЫЛЁВА Любоў Уладзіміраўна, генетыка
ЧАРНЯЎСКІ Аляксандр Фёдаравіч, інфарматыка
ШАШКОЎ Анатолій Герасімавіч, цеплафізіка
ШЛАПУНОЎ Васілій Мікалаевіч, кормавытворчасць і лугаводства
ШЫРАКАНАЎ Дзмітрый Іванавіч, філасофія
ШЭЙКО Іван Паўлавіч, развядзенне, селекцыя, генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчых жывёл
/ Члены акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі
|