Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Члены-каpэспандэнты

Членамі-карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя вучоныя -- грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі вялікай навуковай значнасці. Членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у тым ліку пенсіянерам, якія маюць названае званне, назначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічнае вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.

Члены-карэспандэнты з'яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на падставе асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны член-карэспандэнт карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з'яўляецца.

Члены-карэспандэнты НАН Беларусі маюць права:

  • называцца членамі-карэспандэнтамі без указання прыналежнасці да Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • на прадастаўленне ім Акадэміяй навук умоў у адной з яе арганізацый, неабходных для правядзення навуковых работ, якія ажыццяўляюцца імі асабіста ці арганізуюцца імі, адобраных аддзяленнем Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць;
  • уносіць на разгляд Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, навуковыя і навукова-арганізацыйныя пытанні, а таксама праз Прэзідыум Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук накіроўваць такія пытанні на абмеркаванне Агульнага сходу НАН Беларусі або агульнага сходу аддзялення Акадэміі навук і атрымліваць адказы на іх;
  • прымаць удзел з правам дарадчага голасу ў пасяджэннях Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук, бюро аддзялення Акадэміі навук і ў агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны не ўваходзяць; удзельнічаць у пасяджэннях органаў кіравання Акадэміі навук пры абмеркаванні ўнесеных імі на разгляд пытанняў або абмеркаванні іх дзейнасці;
  • удзельнічаць у агульнаакадэмічных навуковых і навукова-арганізацыйных мерапрыемствах; атрымліваць экземпляр штогадовай справаздачы і іншую інфармацыю пра дзейнасць НАН Беларусі, яе аддзяленняў, філіялаў, навуковых арганізацый і іншых юрыдычных асоб, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Акадэміі навук, знаёміцца з адпаведнымі афіцыйнымі дакументамі ў парадку, устаноўленым Прэзідыумам Акадэміі навук;
  • на падставе асабістай заявы добраахвотна складаць з сябе паўнамоцтвы члена Акадэміі навук і выходзіць з яе складу.

Члены-карэспандэнты абавязаны ўзбагачаць навуку новымі дасягненнямі шляхам асабіста ажыццяўляемых навуковых даследаванняў, арганізацыі калектыўнай распрацоўкі навуковых праблем і навуковага кіраўніцтва гэтай распрацоўкай; актыўна ўдзельнічаць у інавацыйнай дзейнасці, стварэнні, абароне і ўвядзенні ў грамадзянскі ўжытак аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у выкананні задач, якія ўскладзены на Акадэмію навук, і рэалізацыі асноўных напрамкаў яе дзейнасці; актыўна садзейнічаць рэалізацыі і прапагандзе дасягненняў навукі, забяспечваць падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі навуковых работнікаў і спецыялістаў; развіваць міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.

Акрамя таго, члены-карэспандэнты абавязаны выконваць Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, даручэнні Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук і бюро аддзяленняў Акадэміі навук, у склад якіх яны ўваходзяць; удзельнічаць у рабоце Агульнага сходу НАН Беларусі і агульных сходаў адпаведных аддзяленняў Акадэміі навук і ў іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца па рашэнню органаў кіравання Акадэміі навук; штогод прадстаўляць у аддзяленне Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, пісьмовую справаздачу аб сваёй навуковай і навукова-арганізацыйнай дзейнасці; садзейнічаць выпуску навуковых выданняў Акадэміі навук.


Члены-карэспандэнты НАН Беларусі

АБЛАМЕЙКА Сяргей Уладзіміравіч, інфарматыка
АЙЗБЕРГ Ромма Яфімавіч, геалогія
АРЦЕМ'ЕЎ Валянцін Міхайлавіч, робататэхніка і гібкія аўтаматызаваныя вытворчасці
АСТАПЕНЯ Аляксандр Паўлавіч, гідрабіялогія
АФАНАСЬЕЎ Анатолій Аляксандравіч, нелінейная оптыка
БАБКОЎ Уладзімір Андрэевіч, гісторыя
БАГІНСКІ Уладзімір Феліксавіч, лесазнаўства
БАНДАРЧЫК Васілій Кірылавіч, этнаграфія
БАРАДУЛЯ Валянцін Аляксеевіч, машынабудаванне
БАРМОТАЎ Усевалад Яўстаф'евіч, генетыка
БЕКІШ Освальд-Ян Лявонавіч, медыцынская біялогія
БЕЛЫ Аляксей Уладзіміравіч, матэрыялазнаўства
БЕРАСТНЕЎ Алег Васільевіч, надзейнасць машын
БОГУШ Андрэй Аляксандравіч, тэарэтычная фізіка
БУДЗЕВІЧ Іван Іванавіч, развядзенне, селекцыя, генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчай жывёлы
БУЛЫКА Аляксандр Мікалаевіч, мовазнаўства
ВАСІЛЕНКА Зоя Васільеўна, працэсы і агрэгаты харчовай прамысловасці
ВІСМАНТ Францішак Іванавіч, агульная паталогія
ГАЛУШКА Васіль Міхайлавіч, кармленне сельскагаспадарчай жывёлы і тэхналогія кармоў
ГАНУШ Генадзь Іосіфавіч, эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплекса
ГАНЧАРЭНКА Рыгор Рыгоравіч, генетыка лясных культур
ГАПОНЕНКА Сяргей Васільевіч, фізіка нанаструктур
ГАРОХАВІК Валянцін Вікенцьевіч, матэматычны аналіз, у тым ліку тэорыя аптымізацыі
ГУРСКІ Леанід Ілліч, фізіка цвёрдага цела
ДАВЫДЗЕНКА Алег Георгіевіч, генетыка і селекцыя сельскагаспадарчых культур
ДАНІЛАЎ Аляксандр Мікалаевіч, сацыялогія
ДЗЯМЧУК Міхаіл Іванавіч, прыборабудаванне
ДРАГУН Уладзімір Леанідавіч, энергетыка
ЕМЯЛЬЯНАЎ Віктар Андрэевіч, матэрыялазнаўства ў мікраэлектроніцы
ЖУРАЎСКІ Аркадзь Іосіфавіч, беларускае мовазнаўства
ЗАКРЭЎСКІ Аркадзь Дзмітрыевіч, тэхнічная кібернетыка
ЗАЛЕСКІ Аляксандр Яфімавіч, алгебра, геаметрыя
ЗАЛУЦКІ Іосіф Віктаравіч, анкалогія
ЗАЦЭПІН Мікалай Мікалаевіч, неразбураючыя метады кантролю матэрыялаў і вырабаў
ЗІНЧАНКА Анатолій Іванавіч, мікрабіялогія і біятэхналогія
ІВАНОЎ Аркадзь Пятровіч, эксперыментальная фізіка
ІВАНЮК Уладзімір Рыгоравіч, ахова раслін
ІВАШКЕВІЧ Алег Анатольевіч, фізічная хімія
ІЛЬІНА Зінаіда Макараўна, эканоміка і кіраванне ў аграпрамысловым комплексе
КАЗАРАВЕЦ Мікалай Уладзіміравіч, развядзенне, селекцыя, генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчай жывёлы
КАЗЛОЎ Юрый Канстанцінавіч, эканоміка
КАЛАМІЕЦ Эмілія Іванаўна, біятэхналогія
КАМАРОЎ Фадзей Фадзеевіч, фізіка цвёрдага цела
КАРАБАНАЎ Аляксандр Кірылавіч, агульная і рэгіянальная геалогія
КАРЗЮК Віктар Іванавіч, матэматычная фізіка
КАРПУЦЬ Іван Мацвеевіч, дыягностыка хвароб і тэрапія жывёлы
КІЛЬЧЭЎСКІ Аляксандр Уладзіміравіч, біятэхналогія
КІРЫЛАВА Фаіна Міхайлаўна, матэматычная кібернетыка
КОРШУНАЎ Фёдар Паўлавіч, тэхнічная фізіка
КРАСНЕЎСКІ Леанід Рыгоравіч, машынабудаванне
КРУЦЬКО Мікалай Паўлавіч, фізічная хімія
КУДЗЕЛЬСКІ Анатолій Віктаравіч, геалогія, геаграфія
КУЛЬЧЫЦКІ Уладзімір Адамавіч, фізіялогія
КУПЧЫНАЎ Барыс Іванавіч, трэнне і знос у машынах
КУХАРЧЫК Пётр Дзмітрыевіч, оптаэлектроніка
ЛАБАНОК Леанід Міхайлавіч, радыебіялогія
ЛАЗЮК Генадзій Ілліч, генетыка
ЛАКОТКА Аляксандр Іванавіч, мастацтвазнаўства
ЛАЎШУК Сцяпан Сцяпанавіч, беларускае літаратуразнаўства, беларускае мовазнаўства
ЛЕМЕШ Валерый Мітрафанавіч, паталогія, анкалогія і марфалогія жывёлы
ЛІХАЦЭВІЧ Анатолій Паўлавіч, экалогія
ЛОЙКА Алег Антонавіч, беларускае літаратуразнаўства
МАЖЭЙКА Фама Фаміч, калоідная хімія
МАЙЕР Мікалай Арцем'евіч, арганічная хімія
МАЙСЯЁНАК Андрэй Георгіевіч, біяхімія
МАНЬШЫН Геральд Рыгоравіч, тэхнічная кібернетыка
МАРУКОВІЧ Яўгеній Ігнацьевіч, фізіка і тэхніка працэсаў ліцця
МІХАЙЛОПУЛА Ігар Аляксандравіч, арганічная і біяарганічная хімія
МІХАЛЁЎ Стэфан Барысавіч, аўтаматызаваныя сістэмы праектавання
МРОЧАК Аляксандр Генадзьевіч, тэрапія
МУРАЎЁЎ Валянцін Уладзіміравіч, радыёфізіка
МУШЫНСКІ Міхаіл Іосіфавіч, літаратуразнаўства
МЫШКІН Мікалай Канстанцінавіч, трэнне і знос
МЯДЗВЕДЗЕЎ Віталій Фядосавіч, эканоміка
НІКІТЧАНКА Іван Мікалаевіч, селекцыя жывёлы
НІКОНЧЫК Пётр Іванавіч, агульнае земляробства
ПАНЦЯЛЕЕНКА Фёдар Іванавіч, парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы
ПАЎЛЮКЕВІЧ Мікалай Уладзіміравіч, цеплафізіка
ПЕСЦІС Вітольд Казіміравіч, кармленне сельскагаспадарчай жывёлы і тэхналогія кармоў
ПІЛІПЕНКА Міхаіл Фёдаравіч, гісторыя мастацтва і этнаграфіі
ПІЛІПЕНКА Уладзімір Аляксандравіч, фізіка цвёрдага цела
ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч, механіка металапалімерных сістэм
ПОТКІН Уладзімір Іванавіч, арганічная хімія
ПРАКАПЧУК Мікалай Раманавіч, высокамалекулярныя злучэнні
РАДЗЬКО Усевалад Пятровіч, оптыка
РАДЫНА Якаў Валянцінавіч, функцыянальны аналіз
РАЦЬКО Анатолій Іванавіч, калоідная хімія
РУПАСАВА Жана Аляксандраўна, фізіялогія раслін
САЛАЎЁЎ Канстанцін Мікалаевіч, спектраскапія
САЛТАНАЎ Уладзімір Усеваладавіч, фізіялогія
САЎЧАНКА Уладзімір Кірылавіч, генетыка
СЕМЯНКОЎ Віктар Іванавіч, права
СЕРДЗЮКОЎ Анатолій Мікалаевіч, тэарэтычная фізіка
СІДАРОВІЧ Яўгеній Антонавіч, фізіялогія раслін
СЛАБАЖАНІНА Кацярына Іванаўна, фотабіялогія
СМЕЯНОВІЧ Арнольд Фёдаравіч, хірургія
СЯМЕНЧАНКА Віталій Паўлавіч, гідрабіялогія
ТАМІЛЬЧЫК Леў Мітрафанавіч, тэарэтычная фізіка
ТАРАНУХА Рыгор Іванавіч, селекцыя і насенняводства
ТРАФІМАЎ Альберт Фёдаравіч, ветэрынарная санітарыя, экалогія, зоагігіена і ветэрынарна-санітарная экспертыза
ТРАЯНЧУК Ігар Алегавіч, фізіка цвёрдага цела, цвердацельная электроніка
УЛАШЧЫК Уладзімір Сяргеевіч, медыцына
УСАНАЎ Сяргей Аляксандравіч, біяарганічная хімія
ХАРЫН Юрый Сямёнавіч, інфармацыйныя тэхналогіі, абарона інфармацыі
ХРУСТАЛЁЎ Барыс Міхайлавіч, машынабудаванне
ХРЫПАЧ Уладзімір Аляксандравіч, біяарганічная хімія
ЦІТОЎ Леанід Пятровіч, медыцынская мікрабіялогія
ЦІХІНЯ Валерый Гур'евіч, права
ЦЫГАНОЎ Аляксандр Рымавіч, агульнае земляробства
ЧАРАНКЕВІЧ Сяргей Мікалаевіч, клетачная інжынерыя
ШАБАЙЛАЎ Віктар Іванавіч, дзяржаўнае права
ШАМЯТКОЎ Леанід Аляксандравіч, матэматыка
ШАРШУНОЎ Вячаслаў Аляксеевіч, тэхналогія і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі
ШКАДАРЭВІЧ Аляксей Пятровіч, аптычнае і электроннае прыборабудаванне
ШУШКЕВІЧ Станіслаў Станіслававіч, радыёспектраскапія
ЯКУШАЎ Барыс Іванавіч, экалогія раслін
ЯНОВІЧ Леанід Аляксандравіч, матэматыка
ЯЎМЕНАЎ Леанід Фёдаравіч, сацыялогія, філасофія

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Члены-коpреспонденты / Да пачатку старонкі