Bel · Eng · Rus  |  Толькі тэкст  
  Галоўная
  Навіны
  Аб акадэміі
  Дзейнасць акадэміі
Члены акадэміі:
    Акадэмікі
    Члены-карэспандэнты
    Ганаровыя і замежныя члены
    Памяці вучонага
  Арганізацыі
  Выданні акадэміі
  Канферэнцыі
  Кантакты
  Карта сайта
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Ганаровыя і замежныя члены
Галоўная старонка / Члены акадэміі / Ганаровыя і замежныя члены

Ганаровымі членамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі, культуры, адукацыі і дзяржаўнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Замежнымі членамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца замежныя вучоныя, якія ўнеслі буйны ўклад у развіццё сусветнай навукі. Ганаровыя і замежныя члены НАН Беларусі з'яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў Акадэміі навук у адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны.

Ганаровыя і замежныя члены НАН Беларусі маюць права ўдзельнічаць у агульнаакадэмічных навуковых і навукова-арганізацыйных мерапрыемствах, прымаць удзел у рабоце Агульнага сходу Акадэміі навук і агульных сходаў яе аддзяленняў з правам дарадчага голасу, атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці Акадэміі навук у парадку, устаноўленым Прэзідыумам НАН Беларусі, на падставе асабістай заявы добраахвотна складаць з сябе паўнамоцтвы ганаровага або замежнага члена Акадэміі навук і выходзіць з яе складу.


Ганаровыя члены НАН Беларусі

ГРАМЫКА, В.А., жывапіс
ЗУЁНАК, В.В., літаратура

Замежныя члены НАН Беларусі

АБАЛКІН, Л.І. (Расія), эканоміка
АЛФЁРАЎ, Ж.І. (Расія), фізіка
БУТРАС-ГАЛІ, Б. (Егіпет), міжнароднае права і паліталогія
КЛЕКОЎСКІ, Р.З. (Польшча), экалогія
МАРЧУК, Г.І. (Расія), вылічальная матэматыка
НАЗАРБАЕЎ, Н.А. (Казахстан), эканоміка
ПАНІН, В.Я. (Расія), матэрыялазнаўства
ПАТОН, Б.Я. (Украіна), металургія, тэхналогія і зварка металаў
ПАКРОЎСКІ, В.І. (Расія), эпідэміялогія
СЦЁПІН, В.С. (Расія), філасофія
ЧАЧУГА, Б. (Польшча), мікалогія
ШУМНЫ, У.К. (Расія), генетыка


Галоўная старонка / Члены акадэміі / Ганаровыя і замежныя члены / Да пачатку старонкі
© Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 1996-2008
Апошняе абнаўленне: 20.04.2008