Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка (28.12.1919, в. Дамамеркі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. - 03.02.2002), гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974; чл.-кар. з 1969), доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1950). У 1953-1958, 1960-1966 гг. у Белдзяржуніверсітэце: дацэнт, загадчык кафедры, дэкан факультэта. У 1969-1975 гг. дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР. У 1966-1969 і 1975-1980 гг. дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1980-1991 гг. загадчык сектара, з 1991 г. галоўны навуковы супрацоўнік, у 1995-1997 гг. саветнік пры дырэкцыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай академии наук Беларусі, з 1997 г. галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. В 1975-1986 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Асноўныя працы прысвечаны гісторыі Лютаўскай і Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцый. Паказаў развіццё і ход рэвалюцый у Беларусі і на Заходнім фронце, характэрныя асаблівасці грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі ў Беларусі, вынікі рэвалюцыйных
пераўтварэнняў, разгортванне нацыянальна-вызваленчага руху і нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Сааўтар і навуковы рэдактар "Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі" (ч. 2, 1967), "Гiсторыi Беларускай ССР" у 5 тамах (1972-1975), "Усенароднай барацьбы ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны" у 3 тамах (1983-1985) і інш
Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.
Асноўныя працы:
1. Беднейшее крестьянство - союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции в Белоруссии (1917-1918 гг.). Мн., 1962.
2. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. Мн., 1986.
3. Великий Октябрь в судьбах белорусского народа. Мн., 1987.
4. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. Мн., 1992.
5. Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi. Мн., 1995.
Літаратура:
1. Илларион Мефодьевич Игнатенко: Библиографический указатель. Мн., 1990.
2. Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Сер. грамадскiх навук. 1999, №4.
3. Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка (Да 90-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Сер. грамадскiх навук. 2009, №4.
/ Члены акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі