Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Памяці вучонага

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага



Акадэмік Іван Якаўлевіч НАВУМЕНКА

Іван Якаўлевіч Навуменка (16.02.1925, г. Васілевічы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. - 17.12.2006), пісьменнік і літаратуразнавец. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; чл.-корр. з 1972). Доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Народны пісьменнік Беларусі (1995). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі.

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1950). У 1954-1973 гг. старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. У 1973-1982 гг. дырэктар Інстытута літаратуры АН БССР. У 1982-1992 гг. віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. У 1992-2002 гг. саветнік Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры НАН Беларусі. У 1985-1990 гг. дэпутат і старшыня Вярхоўнага Савета БССР.

Даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, шэрагу іншых беларускіх пісьменнікаў. Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1972 г. за манаграфіі "Янка Купала: Духоўны воблiк героя" (1967) і "Якуб Колас: Духоўны воблiк героя" (1968), у якіх, а таксама іншых літаратуразнаўчых працах, разглядаў канцэпцыю чалавека і свету ў беларускай літаратуры. Рамантыкай прасякнуты кнігі "Хлопцы-равеснiкi" (1958), "Таполi юнацтва" (1966, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967 г.). Галоўнай тэмай мастацкіх твораў з'яўляецца Вялікая Айчынная вайна, а таксама жыццё інтэлігенцыі, прырода, дзіцячы свет. Гэтыя тэмы знайшлі адлюстраванне ў раманах "Сасна пры дарозе" (1962), "Вецер у соснах" (1967), "Сорак трэцi" (1973), "Смутак былых начэй" (1979), "Асеннiя мелодыi" (1987) і аповесцях .

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за цыкл манаграфій (1997).

Апублікаваў каля 200 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, больш за 80 выдадзеных асобнымі кнігамі мастацкіх твораў.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1985), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975), Чырвонай Зоркі (1945), Айчыннай вайны II ступені (1975), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Збор твораў. Т. 1-6. Мн., 1981-1984.
2. Пiсьменнiкi-дэмакраты. Мн., 1967.
3. Кнiга адкрывае свет. Мн., 1978.
4. Янка Купала. Мн., 1982.
5. Якуб Колас. Мн., 1983 (в соавт.).
6. Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч. Мн., 1992.
7. Змiтрок Бядуля. Мн., 1995.

Літаратура:
1. Науменко Иван Яковлевич, Большая Советская Энциклопедия.
2. Сiненка Г. С. Iван Навуменка. Мн., 1981.
3. Беларускiя пiсьменнiкi: Бiябiблiяграфiчны слоўнiк. Т.4. Мн., 1994.
4. Васючэнка П.В. Іван Якаўлевіч Навуменка (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2000. №1.
5. Бюлетэнь Міжнар. асацыяцыі беларусістаў. 2006, №11-12.

Вэб-публікацыі:
1. Іван Навуменка. Электронны музей.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі