Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

АЛЯКСЕЕЎ Яўген Кузьміч

АЛЯКСЕЕЎ Яўген Кузьміч

Яўген Кузьміч Аляксееў (02.02.1884, г.п. Вісіма-Уткінск, Прыгараднага р-на, Свярдлоўскай вобл., Расія – 23.01.1972), аграном-раслінавод. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР( 1957-1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1936), прафесар (1951).

Распрацаваў агратэхніку зялёных угнаенняў (сідэратаў). Вывучыў ўмовы, якія вызначаюць эфектыўнасць зялёнага ўгнаенні на розных глебах розных кліматычных зонах. Праводзіў досведы па агратэхніцы цукровых буракоў, люпінаў.

Аўтар каля 90 навуковых прац, у т.л. 12 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны", медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Теория и практика зеленого удобрения. М.: Сельхозгиз, 1936.
  2. Сидеральные удобрения в БССР. Мн.: Гос. изд. БССР, 1951.
  3. Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953.
  4. Однолетние кормовые люпины. М.: Колос, 1968.
  5. Зеленое удобрение. Мн.: Урожай, 1970 (совм. с В.С. Рубановым, К.И. Довбаном).