Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

БЛІАДУХО Мікалай Фёдаравіч

БЛІАДУХО Мікалай Фёдаравіч

Мікалай Фёдаравіч Бліадухо (10.12.1878, г. Чэрвень, Мінскай вобл. - 13.01.1935), геолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), прафесар (1926).

Арганізатар работ па геалагічнай здымцы і разведцы карысных выкапняў у БССР. Вывучаў крэйдавыя адклады і фасфарыты на рацэ Сож. Вынікі даследаванняў з'явіліся падставай для будаўніцтва Крычаўскага цэментнага завода. Па выніках геамагнітнай здымкі даў прагноз выяўлення жалезнарудных канцэнтрацый у нетрах Рэспублікі. Упершыню склаў геалагічныя карты дачацвярцічных і чацвярцічных адкладаў, карысных выкапняў БССР.

Апублікаваў каля 20 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі.

Асноўныя працы:

  1. Геологическая карта БССР. Мн., 1933.
  2. Матэрыялы да геалагiчнага i геамарфалагiчнага апiсання тэрыторыi БССР. Мн., 1935.
  3. Сборник трудов по геологии и полезным ископаемым БССР. М.: Гос. издат. геол. лит., 1952.