Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Багамолаў Герасім Васільевіч

БАГАМОЛАЎ Герасім Васільевіч

Герасім Васільевіч Багамолаў (17.03.1905, с. Слізнёва, Сычэўскага р-на, Смаленскай вобл., Расія – 08.04.1981), вучоны ў галіне гідрагеалогіі і прыкладной геалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1960; чл.-кар. з 1947). Доктар геолага-мінералагічных навук (1940), прафесар (1940). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1968).

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны геалогіі, гідрагеалогіі грунтавых вод, іх складу, умовам залягання і стварэння, прыкладной геалогіі і геатэрміі. Распрацаваў і ўжыў на практыцы метад хімічнага замацавання слабых грунтоў. У 1940 – 1941 гг. узначальваў гідралагічную экспедыцыю для абгрунтавання праекта асушэння Палесся. Выканаў гідралагічныя даследаванні падземных вод на тэрыторыі Беларусі, вынікі якіх ляглі ў аснову рэканструкцыі водазабеспячэння буйных гарадоў рэспублікі.

Апублікаваў больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій і 5 падручнікаў.

Дзяржаўныя прэміі СССР 1947, 1952 гг. за распрацоўку і ўкараненне хімічнага метаду замацавання плывуноў і за адкрыццё і разведку Старобінскага радовішча калійных соляў. Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г. за адкрыццё і разведку буйных нафтавых радовішчаў Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласці на тэрыторыі Беларусі.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1947), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1975), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Геологическая структура территории БССР и краткая характеристика развития дочетвертичного и четвертичного рельефа. М.; Л., 1946.
  2. Основы гидрологии. М., 1955.
  3. Гидрология с основами инженерной геологии. 3 изд. М.: Высшая школа, 1975.
  4. Избранные труды: В 2 т. Мн.: ИГиГ НАН Беларуси, 2005.