Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

БРЫЛЬ Іван Антонавіч (Янка Брыль)

Брыль Іван Антановіч (Янка Брыль; 04.08.1917, г. Адэса, Украіна – 25.07.2006), пісьменнік. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Народны пісьменнік БССР (1981). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963 – 1967 гг. і 1980 – 1985 гг.

Друкаваўся з 1938 г. Аўтар апавяданняў, аповесцяў, раманаў, кніг публіцыстыкі: зборнікі "Апавяданні" (1946), "Верасневая рунь" (1949), "Пачатак сталасці" (1957), "Працяг размовы" (1962), "Акраец хлеба" (1977), "Сёння i памяць" (1985), "Ад сяўбы ды жніва" (1987), аповесці "Сірочы хлеб", "У Забалоцці днее" (1950), "На Быстранцы" (1955), "Ніжнія Байдуны" (1975), "Золак, убачаны здалек" (1978), раман "Птушкі i гнезды" (1963), кнігі лірычных мініяцюр "Жменя сонечных промняў" (1965) і "Вітраж" (1972). У суаўтарстве з А. Адамовічам і Ў. Калеснікам напісаў кнігу "Я з вогненнай вескі..."(1975). Выдаў некалькі кніг прозы для дзяцей. Перу пісьменніка належаць кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў "Роздум i слова " (1963), "Трохі пра вечнае " (1978). Перакладаў з рускай, украінскай і польскай моваў.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1977), "Знак Пашаны" (1955), Айчыннай вайны II ступені (1985), Дружбы народаў (1987), медалямі.

Дзяржаўная прэмія СССР 1952 г. за аповесць "У Забалоцці днее". Літаратурная прэмія імя Я. Коласа 1963 г. за зборнік апавяданняў "Працяг размовы" (1962). Дзяржаўная прэмія БССР 1982 г. за аповесць "Золак, убачаны здалёк".

Асноўныя працы:

  1. Збор твораў. Т.1-5. Мн.: Мастацкая літаратура, 1979-1981.
  2. Выбраныя творы. Т.1-3. Мн.: Мастацкая літаратура, 1992-1993.
  3. Пiшу як жыву: Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  4. Вячэрняе: Лірычныя запісы і мініяцюры. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  5. Дзе скарб ваш: Лірычная проза. Мн.: Мастацкая літаратура, 1997.