Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

БУРСЦІН Цэлестын Леановіч

БУРСЦІН Цэлестын Леановіч

Цэлестын Леановіч Бурсцін (28.01.1888, г. Цярнопаль, Украіна – 21.10.1938), матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1931), доктар філасофіі (1912), прафесар(1929).

Даследаванні ў галіне дыферэнцыяльных ураўнанняў і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Займаўся пытаннямі алгебры, рыманавай геаметрыі, распрацаваў арыгінальныя метады інтэгравання пфаффавых і картанавых агрэгатаў, вырашыў праблему Пфаффа для сістэм дыферэнцыяльных ураўнанняў з прыватнымі вытворнымі, праблему Кошы для гэтага тыпу ўраўнанняў.

Аўтар каля 20 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.

Асноўныя працы:

  1. Курс дыферэнцыяльнай геаметрыi. Мiнск, 1933.
  2. Фiзiчныя метады матэматыкi. Мiнск, 1933.
  3. Уводзiны ў Рыманаву дыферэнцыяльную геаметрыю. Мiнск, 1936. Ч. 1.