Ніл Мікалаевіч Дарожкін (26.11.1927, г. Бранск, Расія – 27.12.2007), вучоны ў галіне тэхналогіі парашковых матэрыялаў, паэт. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1979).
Даследаванні ў галіне фізіка-тэхнічных асноў стварэння ахоўных пакрыццяў, распрацоўкі абсталявання і матэрыялаў для працэсу прыпякання іх на паверхнях дэталяў машын.
Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 22 манаграфій, больш за 300 вынаходак.
Прэмія Савета Міністраў СССР 1984 г. за ўдзел у распрацоўцы і ва ўкараненні ў вытворчасць новых спосабаў і абсталявання для аднаўлення і ўмацавання дэталяў машын электракантактнай прываркай прысадачных матэрыялаў. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2000 г. за працу "Парашковыя ахоўныя пакрыцці: тэорыя, тэхналогія, практыка".