Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ДУРНАВО Мікалай Мікалаевіч

ДУРНАВО Мікалай Мікалаевіч

Мікалай Мікалаевіч Дурнаво (04.11.1876, г. Масква, Расія 0 27.10.1937) – філолаг-славіст. Акадэмік (1928), член-карэспандэнт Расійскай АН (1924), магістр рускай мовы і славеснасці (1916), прафесар (1918).

Адзін з родапачынальнікаў лінгвагеаграфічнага вывучэння ўсходнеславянскіх моў. Сумесна з Д.М. Ушаковым і М.М. Сакаловым стварыў карту рускіх дыялектаў (выдадзена ў 1915 як "Вопыт дыялекталагічнай карты рускай мовы ў Еўропе з дадаткам нарысу рускай дыялекталогіі"), дзе прадстаўлена класіфікацыя рускіх, беларускіх і ўкраінскіх гаворак, абгрунтаваныя тэарэтычныя прынцыпы лінгвістычнай геаграфіі пачатку ХХ ст. аўтар "Граматычнага слоўніка" (1924) – першага рускага слоўніка лінгвістычных тэрмінаў. Займаўся даследаваннем гісторыі беларускай мовы і яе дыялектаў.

Аўтар каля 190 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій.

Асноўныя працы:

  1. Краткий очерк русской диалектологии. Харьков, 1914.
  2. Очерк истории русского языка. М. ; Л., 1924.
  3. Введение в историю русского языка. М., 1969.
  4. Избранные работы по истории рус- ского языка. М., 2000.