Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ГАРАГЛЯД Харытон Сцяпанавіч

ГАРАГЛЯД Харытон Сцяпанавіч

Харытон Сцяпанавіч Гарагляд (11.10.1898, в. Стахава, Столінскага р-на, Брэсцкай вобл. – 23.05.1985), вучоны ў галіне ветэрынарыі і гігіены прадуктаў жывёлагадоўлі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі( 1950), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957 – 1961), доктар ветэрынарных навук (1939), прафесар (1939). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949). Удзельнік грамадзянскай вайны.

— Скончыў Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут (1925).
— З 1928 г.працаваў у галіне практычнай ветэрынарыі ў Беларусі.
— У 1932 – 1949 гг. дацэнт, прафесар, загадчык кафедры і дэкан Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
— У 1941 – 1944 гг. загадчык кафедры Траецкага ветэрынарнага інстытута Чалябінскай вобл.
— У 1950 – 1954 гг. - дырэктар Інстытуту жывёлагадоўлі АН БССР, адначасова загадчык лабараторыі.
— З 1956 г. намеснік дырэктара, загадчык аддзела ветэрынарыі і хвароб жывёл, з 1971 г. навуковы кансультант Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута.

Работы па заагігіене, ветэрынарна-санітарнай экспертызе і хвароб рыб і жывёл. Распрацаваў метад ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ацэнкі рыбапрадуктаў, тлушчоў і прадуктаў расліннага паходжання. Прапанаваў метад вызначэння прыроды жоўцевых пігментаў у мясе, альдэгідаў ў тлушчах. Даследаваў пытанні эпізааталогіі і дыягностыкі трыхінелёзу, распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі, апарат для абеззаражання мяса пры прамысловай перапрацоўцы.

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у т.л. 10 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951, 1966), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Болезни и вредители рыб. М.: Сельхозгиз, 1955.
  2. Болезни диких животных. Мн.: Наука и техника, 1971.
  3. Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии продуктов животноводства. 2 изд. М.: Колос, 1981 (в соавт.).