Канстанцін Васільевіч Гораў (25.09.1904, в. Лінева, Борскага р-на, Ніжагародскай вобл., Расія – 26.07.1988), вучоны ў галіне металазнаўства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1938). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1968).
— Скончыў Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата (1930).
— У 1933 – 1938 гг. асістэнт, дацэнт Інстытута каляровых металаў і золата.
— У 1938 – 1947 гг. прэзідэнт АН БССР, у 1947 – 1949 гг. дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, у 1947 г. акадэмік-сакратар АН БССР, у 1950 – 1973 гг. загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута.
— У 1969 – 1973 гг. віцэ-прэзідэнт АН БССР, у 1974 – 1976 гг. в.а. акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР.
— У 1976 – 1988 гг. старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР.
— У 1938 – 1948 гг.член ЦК КПБ. У 1938 – 1947 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Працы па вывучэнні фазавых і структурных ператварэнняў і ўсталяванню сувязі паміж структурай і ўласцівасцямі металаў і сплаваў. Вывучыў уплыў легіруючых элементаў і мадыфікаваных дабавак на працэс крышталізацыі і ўласцівасці высокатрывалага чыгуну з шаравідным графітам, уплыў алюмінію, тытану, малібдэну, вальфраму і ванадыю на фазавы састаў, структуру і ўласцівасці гарачатрывалых сплаваў на жалезнай і нікелевай асновах.
Аўтар больш за 130 навуковых прац.
Дзяржаўная прэмія БССР 1978 г. года за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне новага тэхналагічнага працэсу вытворчасці высакаякаснага алюмініевага ліцця з выкарыстаннем у шыхце другасных сплаваў.
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі (1979), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939, 1971), Дружбы народаў (1974), медалямі.